247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, вул. Савецкая, 33
Начальнік аддзела
Рагімава Надзея Салманаўна,
каб. 1, тэлефон: 8 (0236) 25-45-59
Асабісты прыём грамадзян: чацвер з 08-00 да 13-00
Галоўны спецыяліст аддзела
Запарожская Ганна Уладзіміраўна
каб. 7, тэлефон: 8 (0236) 25-43-59
Распарадак работы аддзела ЗАГС Мазырскага райвыканкама
Аўторак, чацвер, пятніца - з 08.00 да 17.00
перапынак на абед з 12.00 да 13.00;
серада - пачатак работы 11.00, заканчэнне работы 20.00, перапынак на абед з 14.00 да 15.00
субота - з 9.00 да 17.00 без перапынку на абед
прыём грамадзян у чацвер, суботу ажыццяўляецца - з 08.00 да 12.00
урачыстыя рэгістрацыі шлюбу - субота з 12.00-17.00.
выхадны дзень - нядзеля, панядзелак.
Аддзелам ЗАГС грамадзянам выдаюцца:
- даведкі, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану;
- даведкі аб запісе акта грамадзянскага стану;
- даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу;
- паведамленні аб адсутнасці запісу акта.
УВАЗЕ ГРАМАДЗЯН!
У сувязі з уступленнем у сілу 7 верасня 2023 года Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2023 г. № 278 "Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў" у аддзеле загс змяніўся парадак выдачы паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (акрамя паўторных пасведчанняў аб смерці), даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану (за выключэннем даведак з запісаў актаў аб смерці).
За ажыццяўленнем вышэйзгаданых адміністрацыйных працэдур грамадзяне Рэспублікі Беларусь звяртаюцца ў органы загса асабіста або праз свайго прадстаўніка на падставе даверанасці, аформленай у Рэспубліцы Беларусь.
Для атрымання даведак грамадзянамі ў аддзел ЗАГС прадастаўляецца:
- дакумент, які сведчыць іх асобу;
- дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка - у выпадку здзяйснення дзеянняў ад імя і ў інтарэсах іншага грамадзяніна.
Пералік адміністрацыйных працэдур, якія выконваюцца аддзелам ЗАГС па заявах грамадзян
Нумар і назва адміністрацыйнай працэдуры згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 г. №200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян" (далей Указа):
1. Рэгістрацыя нараджэння (п.5.1. Указа)
2. Рэгістрацыя заключэння шлюбу (п 5.2. Указа)
3. Рэгістрацыя ўстанаўлення бацькоўства (п.5.3. Указа)
4. Рэгістрацыя ўстанаўлення мацярынства (п.5.4. Указа)
5. Рэгістрацыя смерці (п.5.5. Указа)
6-1. Рэгістрацыя скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці (у адпаведнасці з арт. 35-1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і) (п..6-1. Указа)
7. Рэгістрацыя ўсынаўлення (п.5.7. Указа)
8. Рэгістрацыя перамены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (п.5.8. Указа)
9. Выдача паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (п.5.9. Указа)
11. Аднаўленне запісаў актаў грамадзянскага стану (п.5.11. Указа)
12. Ануляванне запісаў актаў грамадзянскага стану (п.5.12. Указа)
13. Выдача даведак аб нараджэнні і смерці (п.5.13. Указа)
Пералік дакументаў, якія самастойна запытваюцца ўпаўнаважаным органам і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, не ўключаных у пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі
Звесткі і (або) дакументы, неабходныя для рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, унясення змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў, аднаўлення і анулявання запісаў актаў грамадзянскага стану, выдачы паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, выдачы дакументаў і (або) даведак і не прадугледжаныя ў пунктах 5.1–5.14 главы 5 пераліку, орган загса запытвае самастойна:
- копіі запісаў актаў грамадзянскага стану, учыненых органамі загса Рэспублікі Беларусь, і (або) копіі запісаў актаў грамадзянскага стану, учыненых кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў пры наяўнасці міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь;
- дакумент аб адсутнасці зарэгістраванага шлюбу з іншай асобай у адносінах да замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца, дадатковая абарона або прытулак у Рэспубліцы Беларусь, - з падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленняў унутраных спраў абласных выканаўчых камітэтаў;
- паведамленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у выпадку рэгістрацыі смерці асоб, рэпрэсаваных па рашэннях несудовых і судовых органаў, - з Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
- звесткі аб памерлай асобе (персанальныя дадзеныя) у выпадку адсутнасці дакумента, які сведчыць асобу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, якіая пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, – з дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы "Рэгістр насельніцтва" (далей – рэгістр насельніцтва), за выключэннем рэгістрацыі смерці замежнымі ўстановамі;
- іншыя звесткі і (або) дакументы, якія могуць быць атрыманы ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый.
Пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для здзяйснення дзеянняў, прадугледжаных у частцы першай пункта, таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянамі самастойна.
Вышэйшыя арганізацыі
Адрас: 220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Калектарная, д. 10
(інтэрнэт-сайт: http: //www.minjust.by, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.)
Тэлефон: 8 (017) 200-67-78
"Гарачая лінія": 8 (017) 306-37-30
Прыём грамадзян Міністрам юстыцыі ажыццяўляецца па папярэднім запісе памочнікам Міністра па тэлефоне 8 (017)200-18-32
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама
Адрас: 246050, г. Гомель, вул. Фрунзэ, 6
www.gomeljust.gov.by
Тэлефон даверу (гарачая лінія): 8 (0232) 51-02-79
Папярэдні запіс на асабісты прыём робіцца па тэлефоне: 8 (0232) 51-02-70
Мазырскі райвыканкам
Адрас: 247760, г. Мазыр, пл. Леніна, 16
Тэлефон: 8(0236)30-01-10, 30-01-11
Даведкі, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў выдаюцца:
- грамадзяніну, на якога складзены запіс акта;
- бацькам, усынавіцелям, апекунам і папячыцелям - аб звестках, якія змяшчаюцца ў запісе акта аб нараджэнні дзяцей;
- грамадзянам, якія з'яўляюцца апякунамі недзеяздольных асоб - аб звестках, якія змяшчаюцца ў запісе акта, складзенай на недзеяздольных асоб;
- сваякам памерлага - аб звестках, якія змяшчаюцца ў запісе акта аб смерці;
- прадстаўнікам вышэйназваных грамадзян па даверанасці.
Тэрмін дзеяння даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, даведак аб запісе акта грамадзянскага стану, аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу, і паведамленняў аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану складае 1 год.
Даведкі выдаюцца бясплатна.
Даведкі выдаюцца грамадзянам па пісьмовых або вусных заявах.
Даведкі выдаюцца пры наяўнасці адпаведнага запісу акта ў тэрмін, устаноўлены пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200.
Стаўкі дзяржаўнай пошліны за здзяйсненне дзеянняў, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану
Назва дакумента і дзеянняў, за якія спаганяецца дзяржаўная пошліна |
Стаўкі дзяржаўнай пошліны |
1. Рэгістрацыя заключэння шлюбу, уключаючы выдачу пасведчання |
1 базавая велічыня |
2. Рэгістрацыя скасавання шлюбу па рашэннях судоў, якія набылі законную моц да 1 верасня 1999 года, уключаючы выдачу пасведчання |
2 базавыя велічыні |
21. Рэгістрацыя скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці (у адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і), уключаючы выдачу пасведчанняў |
4 базавыя велічыні |
3. Рэгістрацыя перамены прозвішча, уласнага імя і імя па бацьку, уключаючы выдачу пасведчання |
2 базавыя велічыні |
4. Выдача пасведчанняў у сувязі з унясеннем змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану, аднаўленнем запісаў актаў грамадзянскага стану |
1 базавая велічыня |
5. Выдача паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану |
1 базавая велічыня |
Базавая велічыня (40 руб. з 01.01.2024)
Аплаціць дзяржаўную пошліну і тарыф за дадатковую платную паслугу можна ў бліжэйшым аддзяленні банкаў Ф-л №317 ААТ "Беларусбанка" ў г. Мазыры па адрасе: г. Мазыр, вул. Ленінская, 6 (час работы: панядзелак-пятніца з 8.30 да 19.00) ЦБП №324 "БПБ-Ашчадбанк" у г. Мазыры па адрасе: г. Мазыр, вул. Ленінская, 2 (час работы: панядзелак - пятніца з 9.00 да 19.00, субота з 09.00 да 16.00)
Дзяржаўная пошліна аплачваецца і пералічваецца на рахунак Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў па Гомельскай вобласці УНП 400555165 р/р BY21 AKBB 3600 4230 0003 8000 0000 БІК AKBBBY2X код плацяжу за дадатковую паслугу 04501