Адно акно

АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Служба "адно акно" Мазырскага раённага выканаўчага камітэта

Адрас: г. Мазыр, плошча Леніна, 16, кабінет 118

e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Інтэрактыўная карта служб "адно акно"

https://minjust.gov.by/ministry/karta/

 

Рэжым работы службы "адно акно":

Панядзелак 8.00 - 18.00

Аўторак 08.00 - 18.00

Серада 8.00 - 20.00

Чацвер 08.00 - 18.00

Пятніца 08.00 - 18.00

Субота 09.00 - 13.00

Абедзенны перапынак 13.00 - 14.00

 

Тэлефоны: 30-01-22, 30-01-23, 30-01-24, 30-01-25

 

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар па аказанні кансультатыўнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур - 142.

У службе "адно акно" арганізаваны папярэдні запіс зацікаўленых асоб на прыём па вышэйпаказаных тэлефонах.


Працаўнікі службы "адно акно", якія ажыццяўляюць прыём зацікаўленых асоб, у тым ліку даведачна-інфармацыйнае абслугоўванне, папярэдняе кансультаванне:

Пінчук Алена Мікалаеўна

Дзядзюля Тамара Аляксандраўна

Грэчко Юлія Уладзіміраўна

Гнядзько Вольга Аляксандраўна

Гвоздзь Марыя Анатольеўна


Непасрэднае кіраўніцтва арганізацыяй дзейнасці службы "адно акно" Мазырскага раённага выканаўчага камітэта ажыццяўляе - АПАНАСЕНКА Ірына Уладзіміраўна - кіраўнік спраў райвыканкама, Тэл. 300112, кабінет 306.


Інфармацыя аб аддзяленнях банкаў, паштовых аддзяленнях, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад будынка, у якім размяшчаецца служба "адно акно"

Аплату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, можна ўнесці ў бліжэйшых аддзяленнях паштовай сувязі і банкаў:

ААТ "ААБ Беларусбанк"

г. Мазыр, вул. Ленінская, 6.

Пн-Пт 09.00-19.00

Першы аўторак месяца 10.00-19.00.

Сб-Нд: выхадны.

ААТ "Белаграпрамбанк"

г. Мазыр, вул. Ленінская, 17.

Пн-Пт 09.00-18.30.

Сб- Нд: выхадны.

Аддзяленне Белпошта

г. Мазыр, вул. Ленінская, 34,

Пн-пт 09:00–19:00;

сб 09:00–17:00;

нд 10:00–14:00.


Стварэнне і дзейнасць службы "адно акно"

У адпаведнасці з пунктам 3 Палажэння аб парадку стварэння і дзейнасці службы "адно акно", зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 (далей – Палажэнне), служба "адно акно" з'яўляецца формай арганізацыі дзейнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іх структурных падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-уладныя паўнамоцтвы ў пэўнай галіне (сферы дзейнасці) на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, а таксама рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання (далей, калі не пазначана іншае, - упаўнаважаныя органы) па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

Асноўнай мэтай службы "адно акно" з'яўляецца забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь (частка другая пункта 3 Палажэння).

У адпаведнасці з пунктам 4 Палажэння пры наяўнасці магчымасці службай "адно акно" прымаюцца заявы (выдаюцца дакументы) і па іншых адміністрацыйных працэдурах, не ўключаных у пералік, указаны ў частцы другой пункта 3 Палажэння, а таксама па іншых пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ўпаўнаважаных органаў.

Асноўнымі задачамі службы "адно акно" з'яўляюцца:

  • забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
  • стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у адпаведнасці з часткай другой пункта 3 і пунктам 4 Палажэння.
  • аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
  • забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
  • выдача адміністрацыйных рашэнняў.

Інфармацыйныя рэсурсы

up