Інвестыцыйная дзейнасць з'яўляецца найважнейшым аспектам сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.
Штогод арганізацыямі раёна на тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемстваў, паляпшэнне якасці і канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі, узмацненне пазіцый на дзеючых рынках збыту і засваенне новых інвестуецца ад 200 да 360 мільёнаў долараў ЗША.
Найважнейшыя інвестыцыйныя праекты і мерапрыемствы ў 2023 годзе:
- будаўніцтва комплексу гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў ААТ "Мазырскі НПЗ";
- мадэрнізацыя існуючай вытворчасці для пашырэння наменклатурнага шэрагу прадукцыі ААТ "Беларускабель",
- тэхнічнае перааснашчэнне КВУП "Мазырскія малочныя прадукты",
- будаўніцтва даільна-малочнага блока, двух кароўнікаў на МТФ у н. п. Тварычоўка, н. п. Вялікія Зімавішчы Мазырскага раёна;
- будаўніцтва птушніка 4 "Б" КСУП "Саўгас-камбінат "Зара" ў д. Ляхаўцы;
- рэканструкцыя цялятніка на 300 галоў для вырошчвання буйной рагатай жывёлы ў населеным пункце Дзербінкі;
- рэканструкцыя будынка вучэбнага корпуса №3 па завулку Бярозавы пад будынак установы дашкольнай адукацыі на 280 месцаў";
- мадэрнізацыя кацельні КЖУП "Мазырскі райжылкамгас" па вул. Веры Харужай, 16В/3;
- мадэрнізацыя кацельні КЖУП "Мазырскі райжылкамгас" па зав. Швейны,4 у г. Мазыры;
- рэканструкцыя інжынернай інфраструктуры СЭЗ "Гомель-Ратон" (сеткі электразабеспячэння) у раёне Міхалкоўскага с/с, 15 Мазырскага раёна;
- будаўніцтва дрэваапрацоўчага завода ТАА "Мазырскі лесазавод".
У 2023 годзе ў сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна інвесціравана 605,6 мільёна рублёў.
За 2023 год у рэальны сектар эканомікі раёна прыцягнута 937,6 тысяч долараў ЗША прамых замежных інвестыцый.
Адным з асноўных напрамкаў развіцця раёна з'яўляецца эфектыўнае функцыянаванне будаўнічага комплексу, дзе ў ліку найважнейшых прыярытэтаў застаецца будаўніцтва якаснага і даступнага жылля.
За 2023 год аб'ём будаўніча-мантажных работ склаў 308,5 млн.рублёў, тэмп росту 105,4%.
Штогод у Мазырскім раёне ўводзіцца ад 50 да 80 тыс.кв. м. жылых дамоў.