Мазырскі раён з'яўляецца экспартаарыентаваным.
Арганізацыі раёна ажыццяўляюць знешні гандаль з 44 краінай свету. Тавары пастаўляюцца на рынкі 30 дзяржаў з іх Расійская Федэрацыя, Арменія, Кыргыстан, Казахстан, Германія, Кітай, Літва, Латвія, Італія, Польшча. Таварную структуру экспарту складаюць машыны і абсталяванне, кабельныя вырабы і адзенне, прадукты харчавання і лесаматэрыялы.
Сярэднямесячны аб'ём экспарту (з улікам нафты і нафтапрадуктаў) складае 68,2% ад сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.
Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў цэлым па Мазырскім раёне за 2023 год склаў 3,1 млрд. долараў ЗША, з якіх экспарт тавараў без уліку нафты і нафтапрадуктаў – 86,5 млн. долараў ЗША.
Таварная наменклатура экспарту тавараў прадстаўлена нафтахімічнай прадукцыяй, Кабельна-правадніковай, натуральнамалочнай прадукцыяй, мэбляй, піламатэрыяламі, соллю паваранай і таблеціраванай, гусенічнымі трактарамі і экскаватарамі-пагрузчыкамі, запаснымі часткамі да дарожнай і аўтамабільнай тэхнікi, абуткам з пластыкату полівінілхларыднага, бытавымі ацяпляльнымі катламі на цвёрдым паліве і газе, лазневымі печамі, паветранагравальнікамi на вадкім і цвёрдым паліве, сарочкамі верхнімі для мужчын, адзеннем верхнiм сукенкава-блузкавага асартыменту для дарослых і дзяцей, вырабамі трыкатажнымі верхнімі для дарослых і дзяцей, бялізнай пасцельнай.
Асноўная структура імпарту тавараў - гэта машыны, абсталяванне і запасныя часткі да іх, аналагаў якім у рэспубліцы не вырабляецца, металы і вырабы з іх, нафта.
Аб'ём экспарту паслуг у цэлым па Мазырскім раёне за 2023 год склаў 16,1 млн. долараў ЗША.