"Днём, 10 жніўня, беларускія аграрыі намалацілі 4 млн т збожжа", - паведамілі ў міністэрстве.
Паводле даных ранішняй аператыўнай інфармацыі, у рэспубліцы было намалочана 3836,6 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,7 ц/га. Аднак да сярэдзіны дня аграрыі перавысілі гэты рубеж.
У Мінсельгасхарчы адзначылі, што ўраджайнасць збожжа ў гэтым годзе значна вышэйшая: "У мінулым годзе на аналагічны перыяд ураджайнасць збожжавых складала 32 ц/га, што на 5 ц/га ніжэй за цяперашнія паказчыкі. Гэта дае магчымасць нам рабіць прагнозы на павелічэнне ўраджаю", - расказалі ў міністэрстве.
Сіноптыкі абяцаюць даволі спрыяльнае надвор'е для ўборкі збожжавых. Завяршыць масавую ўборку ў Беларусі плануюць прыблізна з 20 па 25 жніўня.