18.07.2022

ВНУ пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў

У Беларусі сёння стартуе прыёмная кампанія ва ўстановах вышэйшай адукацыі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

"Агульныя тэрміны прыёму для большасці спецыяльнасцей пачынаюцца з 18 ліпеня, прыём на бюджэт прадоўжыцца па 24 ліпеня. Затым пройдуць унутраныя іспыты з 25 ліпеня па 2 жніўня. Залічэнне на бюджэт завершыцца 4 жніўня. Далей ідзе этап дадатковага набору на навучанне за кошт сродкаў бюджэту з 5 жніўня па 7 жніўня. Прыём дакументаў на платную форму стартуе таксама 18 ліпеня, прадоўжыцца ён да 8 жніўня. Залічэнне платнікаў завершыцца 10 жніўня. Гэта што датычыцца асноўнага блока спецыяльнасцей, іх пераважная большасць. Пры гэтым ёсць пэўныя варыяцыі ў тэрмінах для сельскагаспадарчых спецыяльнасцей. Па дзённай форме навучання прыём дакументаў пачнецца з 18 ліпеня, уся працэдура завершыцца 10 жніўня. Для спецыяльнасцей сілавога блока таксама ёсць карэкціроўка: прыём пачынаецца з 18 ліпеня, на бюджэт ён прадоўжыцца на два дні даўжэй - па 26 ліпеня. Тэрмін заканчэння - 10 жніўня", - расказаў Сяргей Каспяровіч.

Ён нагадаў, што ВНУ ў гэтым годзе плануюць прыняць каля 53,5 тыс. абітурыентаў: на бюджэтную форму - больш за 27,7 тыс. чалавек, на платную - больш за 25,5 тыс. "Вышэйшыя навучальныя ўстановы знаходзяцца ў поўнай гатоўнасці. Арганізавана разгорнутая работа прыёмных камісій, па асобных этапах у аддаленым фармаце: кансультаванне, папярэдняя падача дакументаў праз электронны кабінет абітурыента. ВНУ гатовы і ў той частцы, што ў нас адкрыты новыя спецыяльнасці. Сумарна іх 15 як новых для краіны, так і новых для асобных ВНУ", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення.

Інфармацыйныя рэсурсы

up