12.05.2022

БРСМ даў старт рэспубліканскай акцыі «Беларусь: да і пасля»

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт рэспубліканскай акцыі "Беларусь: да і пасля", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ Кацярына Лакісава.

Маладзёжная ініцыятыва накіравана на папулярызацыю дасягненняў у сацыяльна-культурным і эканамічным аспектах жыцця беларускага народа ў перыяд з 1941 года да гэтага часу.

"У аснову праекта, які стартаваў 9 мая, ў Дзень Перамогі, і завершыцца 22 чэрвеня закладзена пошукавая і даследчая работа. Яго сутнасць заключаецца ў пошуку і публікацыі ў асабістым профілі сацыяльнай сеткі Instagram параўнальных фатаграфій "Беларусь: да і пасля" ваеннага перыяду і цяперашніх дзён з пазначэннем хэштэгаў #Беларусьдоипосле, #мирное небо, #годисторической памяти, #БРСМ і адзнакай у публікацыі афіцыйнага акаўнту @brsm_by", - расказала Кацярына Лакісава.

Паводле яе слоў, лепшыя фатаграфіі будуць аформлены ў тэматычную выставу, якая будзе прэзентавана ў час мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа - 22 чэрвеня.

Рэспубліканская акцыя "Беларусь: да і пасля" стала састаўной часткай шматступеньчатага рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Кветкі Вялікай Перамогі", сімвалам якога з'яўляецца яблыневы цвет і чырвона-зялёная стужачка - знак павагі і ўдзячнасці за мір і незалежнасць нашай краіны.

Інфармацыйныя рэсурсы

up