На правядзенне перагавораў па праекце названага дакумента ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.
04.12.2024
Лукашэнка адобрыў праект дагавора Беларусі і Расіі аб гарантыях бяспекі ў рамках СД
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 снежня падпісаў указ нумар 453, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект дагавора паміж Беларуссю і Расіяй аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.