Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што менш як месяц таму Беларусь правяла II Мінскую міжнародную канферэнцыю па еўразійскай бяспецы. "Форум, прызначаны прадэманстраваць рэальнае імкненне дзяржаў нашага кантынента мяняць жыццё да лепшага. Шматпалярнасць - гэта гістарычная непазбежнасць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, прапанаваная Беларуссю ідэя Хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі накіравана на фарміраванне справядлівага светапарадку, заснаванага на прынцыпах раўнапраўя, суверэнітэту, непадзельнасці бяспекі і павагі разнастайнасці шляхоў развіцця.