28.12.2023

Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня павялічыцца да Br40

Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2024 года павялічыцца да Br40. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 944 "Аб устанаўленні памеру базавай велічыні", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Цяпер памер адной базавай велічыні складае Br37.

Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат насельніцтву.

БелТА

Інфармацыйныя рэсурсы

up