У восеньскі перыяд расце колькасць фізічных асоб, якія жадаюць рэалізаваць на рынках, кірмашах (іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах) саджанцы пладовых дрэў і кустоў.
У сувязі з чым, інспекцыя МПЗ па Мазырскім раёне нагадвае, што рэалізацыя гародніны і садавіны, іншай прадукцыі раслінаводства (за выключэннем прадукцыі кветкаводства, дэкаратыўных раслін, іх насення і расады), да якой, у тым ліку, адносяцца саджанцы пладовых дрэў (кустоў), не прызнаецца аб'ектам падаткаабкладання адзіным падаткам з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб (падпункт 6.2 пункта 6 артыкула 337 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК)).
Падставай для вызвалення ад падаткаабкладання з'яўляецца даведка мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якая пацвярджае, што прадукцыя, якая рэалізуецца, вырашчана на зямельным участку, што знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, форма якой устаноўлена пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2010 № 1935 «Аб дакуменце, які пацвярджае, што прадукцыя, якая рэалізуецца,вырашчана на зямельным участку, што знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» (са зменамі і дапаўненнямі).
Для атрымання даведкі фізічнай асобе неабходна звярнуцца з заявай у выканкам па месцы знаходжання зямельнага ўчастка. Захоўваць паказаную даведку плацельшчыкі абавязаны ў месцах рэалізацыі прадукцыі.