Ажыццяўляць рэалізацыю кветак, як самастойна вырашчаных, так і набытых для рэалізацыі, фізічныя асобы могуць без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
Для фізічных асоб, якія плануюць ажыццяўляць раздробны гандаль кветкамі і іншай прадукцыяй кветкаводства, неабходна ўлічваць наступнае:
- да пачатку ажыццяўлення дзейнасці падаць у падатковы орган пісьмовае паведамленне або апавяшчэнне праз асабісты кабінет плацельшчыка па ўстаноўленай форме з указаннем відаў дзейнасці, якія ён прадугледжвае ажыццяўляць, відаў тавараў, формы аказання паслуг, а таксама перыяду ажыццяўлення дзейнасці і месца ажыццяўлення дзейнасці;
- да пачатку ажыццяўлення дзейнасці заплаціць адзіны падатак.
Стаўкі адзінага падатку для фізічных асоб, якія рэалізуюць на гандлёвых месцах і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах прадукцыю кветкаводства, дэкаратыўных раслін, іх насення і расады, устаноўлены ў наступных памерах:
- для г. Мазыр –132,00 руб.;
- для іншых населеных пунктаў – 130,00 руб.за месяц.
Рэалізацыю кветак і іншай прадукцыі кветкаводства з выплатай адзінага падатку можна ажыццяўляць на гандлёвых месцах, выставах, кірмашах і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах.