01.10.2022

РАУС інфармуе!

На тэрыторыі Мазырскага раёна і г. Мазыра з 03 па 07 кастрычніка 2022 года будзе праводзіцца аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства «Арсенал», накіраванае на папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі.

Мазырскі РАУС нагадвае, што за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да дванаццаці гадоў. Асобы, якія добраахвотна здалі зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, якія незаконна захоўваюцца, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

У аддзеле ўнутраных спраў Мазырскага райвыканкама працуюць тэлефоны “гарачай лініі” 25-59-84 і 25-32-49 або 102, па якіх вы можаце паведаміць інфармацыю аб незаконна захоўваемай зброі, боепрыпасах і выбуховых рэчывах, а таксама атрымаць інфармацыю аб часе і месцы добраахвотнай здачы ў орган унутраных спраў незарэгістраванай ва ўстаноўленым парадку зброі. Грамадзяне, якія добраахвотна здалі зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, вызваляюцца ад усіх відаў адказнасці.

Інфармацыйныя рэсурсы

up