12.07.2022

Мазырская служба «101»: лічбы і факты

Лічбы і факты

У перыяд з 5 па 11 ліпеня на тэрыторыі горада Мазыра і Мазырскага раёна пажараў не адбылося. Усяго з пачатку года на Мазыршчыне адзначана 26 вогненных здарэнняў, на якіх загінулі 2 чалавекі. З пачатку года ў Беларусі зарэгістравана 3385 пажараў, ахвярамі агню сталі 375 чалавек, у тым ліку 4 дзіцяці. Яшчэ 4033 чалавекі было выратавана работнікамі МНС пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый. МНС нагадвае: неасцярожнае абыходжанне з агнём па-ранейшаму застаецца самай распаўсюджанай прычынай пажараў. Не пакідайце ежу, якая рыхтуецца на пліце, без нагляду, ні ў якім разе не курыце ў ложку – гэта смяротна небяспечна!

Не выпальвайце сухую расліннасць!

За мінулы тыдзень мазырскія выратавальнікі тройчы выязджалі на тушэнне ўзгаранняў сухой расліннасці. МНС нагадвае: выпальванне сухой расліннасці катэгарычна забаронена. Агонь на прысядзібным участку або паблізу будынкаў можа цалкам знішчыць пабудовы, маёмасць і нават прывесці да гібелі людзей. Будзьце вельмі асцярожныя з агнём. Любая іскра можа прывесці да незваротных наступстваў. Выявіўшы ўзгаранне, паведаміце па тэлефоне 101 або 112.

Каб не было бяды – будзь асцярожным ля вады

Аб правілах бяспекі на вадзе і ля вады ўсе ведаюць не па чутках. Аднак многія ўсё-ткі грэбуюць дадзенымі правіламі, тым самым падвяргаючы сябе або сваіх блізкіх небяспецы. І каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі пры купанні, работнікі Мазырскага раённага падраздзялення МНС сумесна з работнікамі Асвода ў рамках акцыі “Летні патруль” выехалі на так званыя “дзікія” пляжы Мазыршчыны, дзе ў выпадку бяды на кваліфікаваную дапамогу ратавальнікаў разлічваць не прыходзіцца. Да рэйду далучыліся і работнікі аддзела адукацыі Мазырскага райвыканкама, а таксама актывісты Мазырскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў, якія з’яўляюцца членамі маладзёжнага атрада аховы правапарадку.

Упадабаныя месцы адпачынку ля вады для многіх мазыран – катлаван недалёка ад вул Палескай у горадзе Мазыры, а таксама тэхнічны кар’ер у аграгарадку Каменка. На гэтыя вадаёмы і накіравалася рэйдавая група. З кожным з адпачываючых ратавальнікі правялі гутарку, прывялі прыклады трагедый на дадзеных несанкцыянаваных пляжах, якія адбыліся за папярэднія гады.

Каб адпачынак не стаў бядой, ратавальнікі заклікаюць мазыран выконваць правілы паводзін на водных аб’ектах.

Канікулы без дыму і агню

Весела, цікава і пазнавальна ў дзіцячых садах Мазырскага раёна праходзяць мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню”.

На другім этапе акцыі стартавала навучальная квэст-гульня “Школа юных ратавальнікаў”. Каб атрымаць сертыфікат юнага пажарнага рабятам трэба выканаць некалькі спецыяльных заданняў. Правільна адказаць на пытанні аб правілах паводзін на вадаёмах і ў лесе, пераадолець перашкоды падчас эстафеты і на хуткасць патушыць умоўны пажар. Падчас гульні малыя паўтараюць дзеянні ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, а таксама вучацца правільна выклікаць ратавальнікаў па нумарах “101” і “112”.

Каб вашыя дзеці не сталі закладнікамі здарэнняў, МНС нагадвае: паклапаціцеся пра тое, каб запалкі і іншыя небяспечныя прадметы знаходзіліся па-за зонай доступу дзяцей. І ні ў якім разе не пакідайце дзяцей адных без нагляду: часам дастаткова некалькіх хвілін, каб свавольства ці проста дзіцячая цікаўнасць абярнулася вялікай трагедыяй.

Пажарны апавяшчальнік ратуе жыццё!

На працягу доўгіх гадоў надзейным сябрам людзей служыць пажарны апавяшчальнік. Штогод у Беларусі ён ратуе больш за 200 чалавечых жыццяў. Так і ў мінулыя выхадныя 10 ліпеня ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці ў выніку спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка былі выратаваныя 7 чалавек: 4 дарослых і 3 дзяцей.

Раніцай у 4 гадзіны 16 хвілін у дзяжурную службу МНС паступіла паведамленне аб пажары прыватнага жылога дома ў аграгарадку Басценавічы. Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, было ўстаноўлена, што адбываецца гарэнне даху дома, стварылася шчыльнае задымленне. Гаспадары ўжо знаходзіліся на вуліцы. Дом жылы, у 2016 годзе сям’я набыла і ўстанавіла аўтаномны пажарны апавяшчальнік. У выніку задымлення прыбор спрацаваў і разбудзіў жыхароў, тым самым выратаваў жыцці семярым людзям.

МНС нагадвае: усталяваны ў доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік – гарант вашай бяспекі. Захавайце ад бяды сябе і тых, хто вам дарагі.

Спраўны аўтамабіль – гарантыя Вашай бяспекі!

Гарачым летам узгаранне аўтамабіляў – зусім нярэдкая з’ява. Такія ўзгаранні адрозніваецца ад іншых пажараў сваёй хуткасцю: агонь за лічаныя хвіліны ахоплівае ўвесь аўтамабіль полымем. Гэтак хуткае ўзгаранне адбываецца з-за таго, што ў канструкцыі аўтамабіля выкарыстоўваецца шырокі набор пажаранебяспечных рэчываў і матэрыялаў.

Па статыстыцы, першачарговай прычынай такіх пажараў з’яўляецца парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Таму работнікі МНС настойліва рэкамендуюць грамадзянам нашага рэгіёна правяраць стан электраправодкі ў аўтамабілі, пры наяўнасці няспраўнасці або пры ўсталёўцы новага абсталявання не варта яго рамантаваць або ўсталёўваць самастойна – даручыце гэтую справу прафесіяналам. Таксама варта звяртаць увагу на спраўнасць вогнетушыцеля ў сваім аўто. У выпадку любой надзвычайнай сітуацыі тэлефанаваць па нумарах “101” або “112”.

Праверка паказала

Мазырскі раённым падраздзяленнем МНС завершаны маніторынг КСУП “Слабадское імя Леніна” (дырэктар Бажанкоў Ю.М.)., а таксама КСУП “Асавец” (выканаўчы дырэктар Паўлюк А.І.). У ходзе дадзенага маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы, супрацьпажарных патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі, а менавіта:

1. На тэрыторыі КСУП “Слабадское імя Леніна”:

- асобныя будынкі (памяшканні для жывёл) забяспечаны няспраўнымі вогнетушыцелямі;

- адсутнічаюць паказальнікі катэгорый памяшканняў па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы на вонкавым баку дзвярэй (брамы) памяшканняў, катэгарэіруемых па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы (склад №1);

- аўтатрактарная тэхніка не ў поўным складзе забяспечана першаснымі сродкамі пажаратушэння;

-адсутнічае падрыхтоўка асоб, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю ацяпляльных катлоў, асоб, якія прыцягваюцца да ўборкі ўраджаю, нарыхтоўцы грубых кармоў, работнікаў, адказных за пажарную бяспеку, работнікаў, што ўваходзяць у склад добраахвотных пажарных дружын, работнікаў, адказных за падрыхтоўку і (або) правядзенне агнявых работ, выканаўцаў агнявых работ па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму.

2. На тэрыторыі КСУП “Асавец”:

1) МТД “Асавец”:

- адсутнічае неабходная колькасць першасных сродкаў пажаратушэння ў боксах;

- адсутнічаюць паказальнікі катэгорый памяшканняў па выбуховапажарнай і пажарнай небяспецы на вонкавым боку дзвярэй (варот) памяшканняў, катэгарэіруемых па выбуховапажарнай і пажарнай небяспецы (боксы, рамонтна-механічная майстэрня);

- адсутнічае спецыяльная тара, вырабленая з негаручых матэрыялаў, для складзіравання абцірачных матэрыялаў;

- дапускаецца да эксплуатацыі цеплагенерыруічы апарат не завадскога вырабу ў боксе ў памяшкання кузня;

- не праводзяцца трэніровачныя заняткі па эвакуацыі аўтамабільных транспартных сродкаў з гаражоў і стаянак.

2) МТФ “Передрейка”:

- адсутнічае неабходная колькасць першасных сродкаў пажаратушэння ў будынках для размяшчэння жывёлы;

- дапускаецца да эксплуатацыі цеплагенерыруючы апарат не завадскога вырабу ў памяшканні прахадной у будынку кантрольна-прапускнога пункта;

3) МТД “Глініца”:

- дапускаецца да эксплуатацыі цеплагенерыруючы апарат не завадскога вырабу ў памяшканні для токара ў будынку рамонтна-механічнай майстэрні;

- дапускаецца да эксплуатацыі цеплагенерыруючы апарат не завадскога вырабу ў вагончыку ахоўніка;

- дапускаецца да эксплуатацыі цеплагенерыруючы апарат не завадскога вырабу ў цаглянай пабудове каля вагончыку ахоўніка;

- адсутнічае неабходная колькасць першасных сродкаў пажаратушэння ў будынку рамонтна-механічнай майстэрні;

- адсутнічае неабходная колькасць першасных сродкаў пажаратушэння на трактарах;

- не праводзяцца трэніровачныя заняткі па эвакуацыі аўтамабільных транспартных сродкаў з гаражоў і стаянак.

4) МТФ “Глініца”:

- адсутнічае неабходная колькасць першасных сродкаў пажаратушэння ў будынках размяшчэння жывёлы;

- дапускаецца да эксплуатацыі цеплагенерыруючы апарат не завадскога вырабу ў дапаможным памяшканні паміж адрынай №1 і адрынай №2.

5) Зернесушылка аг. Асавец, в. Глініца:

- адсутнічае неабходная колькасць першасных сродкаў пажаратушэння;

6) “Летнік” (ферма з беспрывязным утрыманнем буйной рагатай жывёлы):

- адсутнічае абарона ад загаранняў падлогі, непасрэдна пад топачным праёмам цеплаёмістай печы;

- адсутнічаюць паказальнікі катэгорый памяшканняў па выбуховапажарнай і пажарнай небяспецы на вонкавым боку дзвярэй (варот) памяшканняў, катэгарэіруемых па выбуховапажарнай і пажарнай небяспецы (будынка для размяшчэння жывёлы)

- адсутнічаюць указальныя знакі па пажарнай бяспецы на шляхах эвакуацыі.

Па выніках маніторынгу кіраўнікам прадпрыемстваў уручаны рэкамендацыі ДПН для ліквідацыі парушэнняў.

Мазырскае раённае падраздзяленне МНС

Інфармацыйныя рэсурсы

up