Конкурс, які папулярызуе сельскае жыццё і вечныя сямейныя каштоўнасці, нясе глыбокі сэнс. Прыемна канстатаваць, што ўладары вёскі Мазыршчыны настолькі патрыятычна настроеныя, адказныя, працавітыя і па-сапраўднаму прыгожыя людзі! Прыгожыя ў сваіх думках, жыццёвых устаноўках і правілах выхавання падрастаючага пакалення.
Мазыршчына з заміраннем сэрца сачыла, як наша сям’я праходзіць кожны конкурсны этап, і зараз радуецца, ведаючы, што мазыране сталі ўладальнікамі такога слаўнага тытула. Віншуем вас з гэтым!
Дарагія нашы Дзяніс і Юлія, а таксама вашыя мілыя дзеці – Арсень, Усевалад і Аліса, савет ды каханне вашай сям’і, дабрабыту і ўсяго таго, што робіць вас сапраўды шчаслівымі! Памятайце, што для маладых беларускіх сем’яў цяпер вы – годны прыклад для пераймання. Ганарымся вашымі поспехамі!