У перыяд з 27июня па 3 ліпеня на тэрыторыі горада Мазыра і Мазырскага раёна пажараў не адбылося. Усяго з пачатку года на Мазыршчыне адзначана 26 вогненных здарэнняў, на якіх загінулі 2 чалавекі. З пачатку года ў Беларусі зарэгістравана 3301 пажар, ахвярамі агню сталі 366 чалавек, у тым ліку 4 дзіцяці. Яшчэ 3586 чалавек было выратавана работнікамі МНС пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый. МНС нагадвае: неасцярожнае абыходжанне з агнём па-ранейшаму з’яўляецца самай распаўсюджанай прычынай узнікнення пажараў. Устрымайцеся ад курэння ў ложку і будзьце асцярожныя з агнём ва ўсіх яго праявах!
Разгерметызацыя нафтаправода «Мазыр – Брэст»
28 чэрвеня ў 05:23 у Гомельскае абласное ўпраўленне МНС паступіла паведамленне аб разгерметызацыі трубаправода, які належыць ААТ “Гомельтранснафта “Дружба”. Здарэнне адбылося ў раёне вёскі Раманаўка, на 32 кіламетры магістральнага нафтаправода “Мазыр–Брэст”. Арыентыровачны аб’ём выхаду нафты склаў 5 куб. метраў.
На месцы інцыдэнту быў створаны аператыўны штаб з работнікаў Мазырскага раённага падраздзялення МНС і філіяла лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі “Мазыр” ААТ “Гомельтранснафта “Дружба”. Для рэагавання на сітуацыю было праведзена апавяшчэнне і збор аб’ектавай камісіі па надзвычайных сітуацыях ААТ “Гомельтранснафта “Дружба”. Падчас правядзення работ устаноўлена, што выхад нафты адбываўся з засаўкі, у якой выціснула пракладку.
Для правядзення аварыйна-аднаўленчых работ задзейнічана аб’ектавае звяно Мазырскага раённага звяна Гомельскай абласной падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі НС і грамадзянскай абароны філіяла ЛПДС “Мазыр”. Для забеспячэння пажарнай бяспекі на месца інцыдэнту былі накіраваныя падраздзяленні Мазырскага ГРАНС. Таксама сектарам арганізацыі і функцыянавання Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі НС і грамадзянскай абароны было наладжана ўзаемадзеянне з аб'ектавай камісіяй па НС, скаардынаваныя сілы і сродкі, якія могуць быць прыцягнутыя ў выпадку неабходнасці.
У 17: 40 інцыдэнт быў ліквідаваны. Праведзены работы па замене пракладкі засаўкі і аднаўленне яе працаздольнасці, таксама ажыццёўлены збор забруджанага грунту. Прапампоўка нафты па трубаправодзе адноўленая. Аб’ектавай камісіяй па надзвычайных сітуацыях была праведзена работа па працэдуры ўтылізацыі забруджанага грунту.
Сельскі сход у аграгарадку Крынічны
У Мазырскім раёне прайшоў сельскі сход з удзелам начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргея Дзічкоўскага. На сустрэчу, якая адбылася ў сельскім Доме культуры, былі запрошаныя жыхары аграгарадка Крынічны. У размове з вяскоўцамі былі закранутыя найбольш важныя моманты, якія ўплываюць на бяспеку жыццядзейнасці, а таксама меры па прадухіленні сезонных надзвычайных сітуацый.
Сяргей Дзічкоўскі асобна спыніўся на пажарных і газавых апавяшчальніках як надзейных, а галоўнае – даступных тэхнічных рашэннях, якія павінны прысутнічаць у кожным доме. Нямала пытанняў паступіла і з залы. Вяскоўцаў цікавілі правілы ўстаноўкі АПА, прылады пячнога ацяплення, а таксама сістэма прыняцця на службу ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях.
У заканчэнні сустрэчы пасля прэзентацыі мабільнага дадатку “МНС Беларусі: дапамога побач”, вяскоўцам было прапанавана прайсці навучальныя тэсты на пляцоўцы бяспекі. У выніку прафілактычнага мерапрыемства, разам з зарадам пазітыву, кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў памяткі, брашуры і іншую наглядную прадукцыю МНС.
Пляжны адпачынак без трагедый
З надыходам доўгачаканага лета і пачаткам купальнага сезона ўсё больш дарослых і дзяцей накіроўваюцца да вадаёмаў. На жаль, не ўсе выконваюць правілы паводзін на вадзе, часам забываючы аб важных мерах бяспекі. Першы месяц лета скончыўся, а ў вобласці ўжо зафіксаваныя больш за 10 выпадкаў гібелі на вадзе.
Каб не трапіць у сумныя зводкі ратавальнікаў, МНС нагадвае асноўныя правілы бяспекі пры купанні:
- устрымайцеся ад купання ў невядомых і не прызначаных для гэтай мэты вадаёмах;
- нельга ўваходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап’янення, так як спіртное блакіруе сасудазвужаючы і сасудапашыральны цэнтр галаўнога мозгу;
- ніколі не скачыце ў ваду ў месцах, не абсталяваных спецыяльна: можна стукнуцца галавой аб дно, камень або іншы прадмет, лёгка страціць прытомнасць, нанесці сабе траўму і загінуць;
- не дазваляецца ныраць з мастоў, прычалаў, прыстаняў, падплываць да лодак, катэраў і судоў, якія праходзяць блізка;
- забараняецца плаваць на надзіманых матрацах, аўтамабільных камерах (асабліва, калі не ўмееце плаваць). Ветрам ці цячэннем іх можа аднесці далёка ад берага, а хваляй – захліснуць, з іх можа выйсці паветра, і яны страцяць плавучасць;
- не дапускайце грубых свавольстваў у вадзе: паднырваць пад тых, хто купаецца, хапаць іх за ногі, «тапіць», падаваць ілжывыя сігналы аб дапамозе і г. д.;
- не заплывайце за абмежавальныя знакі, бо яны абмяжоўваюць акваторыю з правераным дном, пэўнай глыбінёй, там гарантавана адсутнасць віроў і т.д. Не трэба адплываць далёка ад берага або пераплываць вадаём на спрэчку;
- не пакідайце дзяцей ля вады без нагляду.
Праверка паказала
Мазырскім раённым падраздзяленнем МНС праведзены маніторынг КСУП “Саўгас-камбінат “Зара”, размешчанага па адрасе: Мазырскі раён, в. Гурыны. У выніку маніторынгу былі выяўлены наступным парушэнні:
1. На тэрыторыі свінагадоўчага комплексу (Мазырскі раён, в. Гурыны):
- адсутнічаюць паказальнікі катэгорый памяшканняў па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы на вонкавым боку дзвярэй (варот) памяшканняў, якія катэгарэіруюцца па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы (склад МТА, бокс, які стаіць асобна, будынак для размяшчэнне жывёлы, склад для металу);
- маюцца замкі, якія не забяспечваюць магчымасць іх вольнага адчынення знутры без ключа, а менавіта: у вонкавых дзвярах аператарскай, у вонкавых дзвярах будынка запраўкі, у вонкавых дзвярах участка перапрацоўкі малака, у вонкавых дзвярах магазіна, у вонкавых дзвярах на цэнтральным уваходзе адміністрацыйна-бытавога корпуса, у дзвярах пры ўваходзе ў цеплавы тамбур адміністрацыйна-бытавога корпуса, у дзвярх залы пасяджэння (памяшканне з масавым знаходжаннем людзей);
- адсутнічае стэнд з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы;
- адсутнічаюць у адміністрацыйна-бытавым корпусе на паверхах планы эвакуацыі людзей пры пажары;
- адсутнічаюць пажарныя ствалы ў пажарных кранах у рамонтна-механічнай майстэрні;
- сістэма пажарнай аўтаматыкі ў адміністрацыйна-бытавым корпусе знаходзіцца ў непрацаздольным і няспраўным стане;
- вогнетушыцелі, размешчаныя ў магазіне, знаходзяцца ў непрацаздольным і няспраўным стане, а менавіта: на манометры вогнетушыцеля адсутнічае патрабуемы ціск;
- не праводзяцца трэніровачныя заняткі па эвакуацыі аўтамабільных транспартных сродкаў з гаражоў і стаянак;
- дапускаецца каля ветэрынарнай аптэкі да эксплуатацыі цеплагенерыруючага апарат не завадскога вырабу.
2. У магазіне №2 “Дары ад Зары” (г. Мазыр, б. Юнацтва, 2):
- маюцца замкі, якія не забяспечваюць магчымасць іх вольнага адчынення знутры без ключа, а менавіта: у вонкавых дзявярах на цэнтральным уваходзе, у вонкавых дзвярах пры выхадзе са склепа, гэтак жа пры выхадзе са склепа звонку маецца металічная рашотка, якая не забяспечвае магчымасць яе вольнага адчынення знутры без ключа.
3. У магазін №6 “Дары ад Зары” (г. Мазыр, вул. Палеская, 32):
- маюцца замкі, якія не забяспечваюць магчымасць іх вольнага адчынення знутры без ключа, а менавіта: у вонкавых дзвярах на запасным выхадзе з магазіна.
4. У магазіне №5 “Дары ад Зары” (г. Мазыр, вул. Пралетарская, 73):
- маюцца замкі, якія не забяспечваюць магчымасць іх вольнага адчынення знутры без ключа, а менавіта: у дзвярах на цэнтральным уваходзе, у дзвярах пры ўваходзе ў цеплавы тамбур.
5. У магазіне №11 “Дары ад Зары” (г. Мазыр, вул. Інтэрнацыянальная, 53):
- маецца замок, які не забяспечвае магчымасць яго вольнага адчынення знутры без ключа, а менавіта: у вонкавых дзявярах на запасным выхадзе з магазіна.
6. У магазіне №1 “Дары ад Зары” (г. Мазыр, вул. Ульянаўская, 10а:
- адсутнічаюць указальныя знакі па пажарнай бяспецы на шляхах эвакуацыі.
7. На тэрыторыі МТП в. Махнавічы:
- маецца замок, які не забяспечвае магчымасць яго вольнага адчынення знутры без ключа, а менавіта: у вонкавых дзвярах на цэнтральным выхадзе з адміністрацыйна-бытавога корпуса;
- не праводзяцца трэніровачныя заняткі па эвакуацыі аўтамабільных транспартных сродкаў з гаражоў і стаянак.
8. На тэрыторыі МТФ в. Махнавічы:
- дапускаецца захоўванне грубых кармоў (скірд) без абворыўных палос, гэтак жа адсутнічаюць ахоўныя палосы;
- дапускаецца захоўванне грубых кармоў (скірд), на адлегласці менш за 100 м да мяжы ляснога масіву;
- дапускаецца захоўванне грубых кармоў (скірд), на адлегласці менш за 50 м да будынкаў і збудаванняў.
9. На тэрыторыі фермы для вырошчвання бацькоўскага статка бройлера в. Забалоцце:
- адсутнічаюць паказальнікі катэгорый памяшканняў па выбухапажарнай і пажарнай небяспекі на вонкавай баку дзвярэй (брамы) памяшканняў, якія каіэгарыіруюцца па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы (склад камбікорму).
10. На тэрыторыі птушкафабрыкі в. Міхалкаўская Рудня:
- адсутнічаюць паказальнікі катэгорый памяшканняў па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы на вонкавай баку дзвярэй (брамы) памяшканняў, якія катэгарыіруюцца па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы (склад);
- маецца замок, які не забяспечвае магчымасць яго вольнага адчынення знутры без ключа, а менавіта: у вонкавых дзвярах на цэнтральным выхадзе з адміністрацыйна-бытавога корпуса.
11. На тэрыторыі МТП в. Міхалкаўская Рудня:
- адсутнічаюць указальныя знакі па пажарнай бяспецыы на шляхах эвакуацыі ў адміністрацыйна-бытавым корпусе;
- адсутнічаюць паказальнікі катэгорый памяшканняў па выбуховапажарнай і пажарнай небяспецы на вонкавым боку дзвярэй (варот) памяшканняў, якія катэгарыіруюцца па выбуховапажарнай і пажарнай небяспецы (боксы, склады для збожжа);
- не праводзяцца трэніровачныя заняткі па эвакуацыі аўтамабільных транспартных сродкаў з гаражоў і стаянак;
- не забяспечаны спраўны (працаздольнае) стан унутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння ў будынку рамонтна-механічнай майстэрні (не забяспечана свабоднае адчыненне вентыляў пажарных кранаў №1,2).
12. На тэрыторыі таварнай фермы в. Ніжні Млынок:
- адсутнічаюць паказальнікі катэгорый памяшканняў па выбуховапажарнай і пажарнай небяспецы на вонкавым боку дзвярэй (варот) памяшканняў, якія катэгарыіруюцца па выбуховапажарнай і пажарнай небяспецы (будынка па размяшчэнні жывёлы);
- дапускаецца захоўванне грубых кармоў (скірд) без абворыўных палос, гэтак жа адсутнічаюць ахоўныя палосы;
- дапускаецца захоўванне грубых кармоў (скірд), на адлегласці менш за 100 м да мяжы ляснога масіву.
13. На тэрыторыі МТФ в. Барбароў:
- адсутнічаюць паказальнікі катэгорый памяшканняў па выбуховапажарнай і пажарнай небяспецы на вонкавым боку дзвярэй (варот) памяшканняў, якія катэгарыіруюцца па выбуховапажарнай і пажарнай небяспецы (будынка па размяшчэнні жывёлы);
- дапускаецца захоўванне грубых кармоў (скірд), на адлегласці менш за 100 м да мяжы ляснога масіву.
Уручаны рэкамендацыі ДПН для ліквідацыі парушэнняў.
Мазырскае раённае падраздзяленне МНС