Сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко ацаніў ход уборачнай кампаніі на паўднёвых палях рэгіёна.
Сельгаспрадпрыемствы вобласці ўбралі ўжо 62 працэнты ад запланаванай плошчы азімай свірэпіцы. Намалочана 905 т. Ураджайнасць - 9 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 1,5 ц/га.
Жніво азімага ячменю ў вобласці вядуць 11 раёнаў з 18, дзе вырошчваюць гэту культуру. Убралі 1,3 тыс. га, або 22 працэнты ад плана. Агульны намалот склаў 4,2 тыс.т пры ўраджайнасці 31,4 ц/га.
Паралельна нарыхтоўваюць і травяністыя кармы. Усе раёны вядуць другі ўкос. У цэлым сена нарыхтавана 118,8 тыс.т, сенажу - 908,9 тыс.т. У пераліку на адну ўмоўную галаву на сёння ёсць 7,06 ц кармавых адзінак.