26.12.2023

Галоўная прафсаюзная ёлка парадавала больш як 300 дзяцей з Гомельскай вобласці

Больш як 300 дзяўчынак і хлапчукоў з усёй Гомельскай вобласці сталі ўдзельнікамі галоўнай прафсаюзнай ёлкі рэгіёна. Навагодняе свята ў Драматычным тэатры сабрало выхаванцаў сацыяльных прытулкаў, школ-інтэрнатаў, дзяцей з інваліднасцю, са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.

Разам з Дзедам Марозам, Снягуркай і іншымі казачнымі персанажамі дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа. Шмат спявалі, танчылі, змагаліся ў конкурсах. Салодкія падарункі атрымалі тыя, хто праявіў актыўнасць. На навагоднім ранішніку панавала атмасфера весялосці, магіі і чараўніцтва.

Штогадовая дабрачынная акцыя напярэдадні навагодніх святаў напаўняецца добрымі справамі.

tvr.by

Інфармацыйныя рэсурсы

up