ПРАВЫ СЕМ'ЯЎ, ЯКІЯ ВЫХОЎВАЮЦЬ ДЗЯЦЕЙ-ІНВАЛІДАЎ ВА ЎЗРОСЦЕ ДА 18 ГАДОЎ
Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падпарадкавання в. Велаўск, в. Майсеевічы, в. Чарнацкое, в. Шастовічы, п. Шастовічы Петрыкаўскага раёна
5 красавіка 2021 года прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны ўказ №136 "Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей".
Гэтым дакументам было праведзена ўдакладненне межаў абласцей і раёнаў, устаноўленых у 1950-я гады графічным спосабам на аснове наяўнага ў той час картаграфічнага матэрыялу.
У выніку змены межаў раёнаў праведзена рэгістрацыя адміністрацыйнага падпарадкавання в. Велаўск, д. Майсеевічы, д. Чарнацкое, д. Шастовічы, п. Шастовічы Петрыкаўскага раёна ў Асавецкі сельсавет Мазырскага раёна.
Адпаведныя змены да 1 снежня 2021 года будуць унесены ў Адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй і рэестр адрасоў Рэспублікі Беларусь цэнтралізавана ў межах сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія прадугледжваюцца Дзяржкаммаёмасцю на маёмасныя адносіны, картаграфію і геадэзію.