Гимн Мозыря

Сл. Ірыны Сусленка
Муз. Святланы Стацэнка

Дзе Прыпяць магутная кроіць абшары
Аб замкавай вежы на Спаскай гары,
Гісторыя наша праз войны, пажары
Ідзе вечнай славаю аб Мазыры.

Нам горад застаўся ад продкаў далекіх,
Тут нашы вытокі і тут карані.
Стаіць над ярамі – раздольны, высокі –
І вабіць красою, куды ні зірні.

Мазыр! Год ад году квітней, родны горад!
Каб вечна сады на Палессі цвілі.
За табой мы – у шчасці, з табой мы – у горы,
Ты гонар усёй беларускай зямлі!

Мазыр – працаўнік прамыслова-вытворчы,
Штогод у будоўлях, як волат, расце.
Па светлым жыцці ён упэўнена крочыць,
У святы сардэчна прымае гасцей.

Сяброўствам натхненны і таленавіты,
Наш горад у гушчы сусветных падзей.
Дык хай жа навекі ён будзе адкрыты
Для шчырых, сумленных і добрых людзей!

Мазыр! Год ад году квітней, родны горад!
Каб вечна сады на Палессі цвілі.
За табой мы – у шчасці, з табой мы – у горы,
Ты гонар усёй беларускай зямлі!

Информационные ресурсы

up