Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Турызм

Турызм

Турызм, спорт, адпачынак

Інфармацыйная графіка НАК Беларусі

Сёння фізічная культура і спорт у кожным рэгіёне ўяўляюць сабой самастойную галіну з упарадкаванай структурай кіравання, матэрыяльна-тэхнічным і кадравым патэнцыялам, сістэмай спартыўных і фізкультурна-аздараўленчых устаноў, арганізацый і навучальных устаноў. Для фарміравання стойкіх навыкаў здаровага ладу жыцця ў Мазырскім раёне граматна і адказна арганізуецца работа сярод усіх узроставых катэгорый насельніцтва па ступенях: дзіцячы сад – школа – працоўны калектыў – работа па месцы жыхарства. І ад эфектыўнасці работы, якая праводзіцца на кожнай ступені, залежыць канчатковы вынік – здаровы, духоўна-маральны чалавек.
Аддзеламі Мазырскага раённага выканаўчага камітэта праводзіцца мэтанакіраваная работа па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне фізічнай культуры і спорту, стварэнні аптымальных умоў для рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні росту аб’ёму платных паслуг насельніцтву, эканомным расходаванні бюджэтных сродкаў і прыцягненні фінансаў на развіццё фізічнай культуры з пазабюджэтных крыніц.
Фізкультурная і спартыўна-аздараўленчая работа ў Мазырскім раёне праводзіцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце», Дзяржаўнай праграмай развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь, Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі, Праграмай развіцця фізічнай культуры і спорту ў Гомельскай вобласці.
З мэтаю рэалізацыі мерапрыемстваў, прадугледжаных у дадзеных нарматыўных дакументах, аддзел адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама ажыццяўляе дзейнасць па наступных напрамках:
– развіццё і ўдасканаленне спартыўнай і матэрыяльна-тэхнічнай базы;
– прапаганда здаровага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры і спорту сярод моладзі, якая навучаецца, сельскага насельніцтва, калектываў фізічнай культуры, прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных устаноў;
– спартыўна-масавая і фізкультурна-аздараўленчая работа па месцы жыхарства;
– развіццё сістэмы рэабілітацыі інвалідаў сродкамі фізічнай культуры і спорту;
– падрыхтоўка спартыўнага рэзерву ў спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах.
Для правядзення вучэбна-трэніровачнага працэсу, правядзення спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў у раёне маюцца 52 спартыўныя залы, 3 стадыёны, 21 плавальныя басейны (1 стандартны, 4 нестандартныя, 16 міні-басейнаў), 96 плоскасных спартыўных пляцовак, 6 вяслярных баз, 80 прыстасаваных памяшканняў для заняткаў фізічнай культурай, 16 спартыўных ядраў, спартыўная інфраструктура дзяржаўнай установы «Спартыўна-аздараўленчы гарналыжны комплекс «Мазыр».
Большасць спартыўных збудаванняў утрымліваецца ў належным санітарна-тэхнічным стане, абнаўляецца абсталяванне і інвентар, што з’яўляецца прывабным для заняткаў фізічнай культурай і спортам, дазваляе вырашаць праблемы аказання платных фізкультурна-аздараўленчых паслуг. Лепшымі спартыўнымі аб’ектамі раёна з’яўляюцца: гарналыжная база, СДЮШАР №1 г. Мазыра, спартыўны комплекс ААТ «Мазырсоль», спартыўны комплекс установы «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1 г. Мазыра».
З боку аддзелаў Мазырскага раённага выканаўчага камітэта, структурных падраздзяленняў асаблівая ўвага надаецца фізічнаму выхаванню дашкольнікаў і вучняў, фарміраванню ў іх навыкаў здаровага ладу жыцця. Дзіцячыя дашкольныя ўстановы раёна працуюць па новых комплексных праграмах, многія ўвялі ў практыку работы нетрадыцыйныя формы арганізацыі фізічнага выхавання, арганізавалі работу сямейных клубаў, школ маладой сям’і. У залежнасці ад стану здароўя дзяцей, іх фізічнага развіцця, умоў дашкольнай установы распрацоўваецца сістэма фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, адкрываюцца групы аздараўленчай накіраванасці, арганізоўваецца работа фізіятэрапеўтычных кабінетаў (праводзіцца фізіялячэнне, інгаляцыі, масаж), функцыянуюць фітабары, ствараюцца ўмовы для аказання дадатковых відаў паслуг аздараўленчай накіраванасці.
Асноўным крытэрыем ацэнкі па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця сярод школьнікаў з’яўляецца ўдзел іх у розных спартакіядах: унутрышкольных, раённых, абласных, рэспубліканскіх. У навучальных установах раёна традыцыйна праводзяцца дні і месячнікі здароўя, спартландыі, тыдні зімовых відаў спорту, фізкультурныя святы. З боку кіраўніцтва аддзела адукацыі асаблівая ўвага надаецца навучэнцам ў 6-ты дзень тыдня. За мінулы перыяд былі праведзены 72 раённыя спартыўна-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы, у якіх узялі ўдзел 12 015 навучэнцаў, што складае 82% ад агульнай колькасці навучэнцаў. Ва ўстановах адукацыі раёна праведзена 1790 спартыўных мерапрыемстваў, у якіх узялі ўдзел 9 415 навучэнцаў, што складае 61,6%.
З мэтай фарміравання ў маладога пакалення пачуцця патрыятызму, гатоўнасці да службы ў радах узброеных сіл Рэспублікі Беларусь з боку кіраўніцтва аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама, Мазырскага аб’яднанага гарадскога ваеннага камісарыята вялікая ўвага надаецца навучэнцам дапрызыўнага і прызыўнага ўзросту. Штогод праводзяцца летнія і зімовыя спартакіяды сярод моладзі дапрызыўнага і прызыўнага ўзросту, ваенна-спартыўная гульня «Зарніца».
У выніку сістэмнай работы па пашырэнні сеткі спартыўных гурткоў і секцый рознай накіраванасці павялічыўся працэнт ахопу навучэнцаў спартыўнымі кружкамі і секцыямі.
Для ажыццяўлення дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту ў Мазырскім раёне функцыянуюць 91 калектыў фізічнай культуры, спартыўныя і турысцкія клубы:
– на прадпрыемствах і арганізацыях – 35, у навучальных установах – 43;
– спартыўна-тэхнічны клуб «Старт»;
– маладзёжны спартыўны клуб «Сэйдакай»;
– беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама»;
– дзяржаўная ўстанова «Фізкультурна-спартыўны клуб «Ураджай».
З мэтаю прапаганды здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва Мазырскага раёна праводзіліся наступныя мерапрыемствы:
– круглагадовая спартакіяда сярод прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных устаноў горада Мазыра па 18 відах спорту;
– круглагадовая спартакіяда сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Мазырскага раёна па 13 відах спорту;
– круглагадовая спартакіяда сярод навучэнцаў 3–4 класаў устаноў адукацыі па 7 відах спорту;
– круглагадовая спартакіяда сярод навучэнцаў сельскіх устаноў адукацыі па 9 відах спорту;
– круглагадовая спартакіяда сярод калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў, арганізацый, размешчаных у сельскай мясцовасці, па 8 відах спорту;
– круглагадовыя спартакіяды сярод навучэнцаў, якія атрымліваюць сярэдне спецыяльную і вышэйшую адукацыю, па 18 відах спорту.
Ахоп заняткамі фізічнай культурай і спортам у Мазырскім раёне дасягае 22 тысячы 800 чалавек, што складае 17 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва Мазырскага раёна.
З іх:
– па месцы работы фізічнай культурай і спортам займаюцца 7 057 чалавек;
– у спецыялізаваных спартыўных установах – 5 687 чалавек;
– па месцы вучобы – 5 978 чалавек;
– па месцы жыхарства – 4 154 чалавекі.
Прыкладам арганізацыі фізкультурнай і спартыўна-аздараўленчай работы сярод працоўных з’яўляюцца: ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод», ААТ «Мазырсоль», КЖУП «Мазырскірайжылкамгас», «Гомельаблаўтатранс» – філіял «Аўтобусны парк – 2», РУП «Мазырская нафтаразведачная экспедыцыя глыбокага бурэння», філіял Гомельскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гомельэнерга» – «Мазырская цеплаэлектрацэнтраль», сярод устаноў адукацыі – «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна», «Мазырскі дзяржаўны політэхнічны каледж», «Мазырскі дзяржаўны медыцынскі каледж», «Сярэдняя школа № 2, №7, № 9, №14», Козенская сярэдняя школа.
На дадзены момант праводзіцца пэўная работа па ўключэнні найбольшай колькасці прадпрыемстваў, арганізацый для ўдзелу ў круглагадовай спартакіядзе Мазырскага раёна.
З мэтаю прафілактыкі правапарушэнняў сярод вучнёўскай моладзі і дарослага насельніцтва да каляндарных дат праводзяцца акцыі, выхаваўчыя, спартыўна-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы: «Спартсмены супраць СНІДу», «Мазыране за здаровы лад жыцця», «Не курэнню», «Здаровы я – здаровая краіна!», «Здароўе чалавеку», «Захаваем здароўе», «Сям’я і дзеці», «Здароўю ўзрост не перашкода» і г.д.
Работа па месцы жыхарства з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў работы, накіраванай на далучэнне насельніцтва мікрараёнаў да здаровага ладу жыцця, разумнае выкарыстанне вольнага часу, адцягненне вучнёўскай моладзі ад шкодных звычак.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мазырскага райвыканкама, Мазырскай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання «БРСМ», камісіяй па справах непаўналетніх для жыхароў мікрараёнаў, цяжкіх падлеткаў праводзяць спартыўна-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы па наступных відах спорту: настольным тэнісе, шахматах, хакеі, міні-футболе, стрытболе, шашках, пляжным валейболе, валейболе і розныя спартыўныя святы: «Скураны мяч», «Залатая шайба», «Мой сябар веласіпед», футбол паміж выхаванцамі ўстановы «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1 г. Мазыра» і рабятамі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.
Важкі ўклад у развіццё фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў Мазырскім раёне ўнесла рэалізацыя мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі.
З мэтаю рэалізацыі праграмы быў адкрыты фізкультурна-аздараўленчы клуб «Ураджай». Дзейнасць дадзенай установы накіравана на ўкараненне здаровага ладу жыцця, далучэнне сельскага насельніцтва да актыўных заняткаў фізічнай культурай і спортам з мэтай прафілактыкі захворванняў і правапарушэнняў, пераадолення распаўсюджвання наркаманіі і алкагалізму, праз стварэнне спартыўнай і турысцкай інфраструктуры ў вёсцы і ў аграгарадках.
Выкананне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы дазволіла павялічыць колькасць людзей, якія займаюцца фізічнай культурай і спортам на сяле, да 17% ад агульнай колькасці насельніцтва. У сельскай мясцовасці Мазырскага раёна працуюць 15 інструктараў па спорце, кіраўнікоў гурткоў. Адкрыццё дадзеных ставак абумоўлены запытамі сельскага насельніцтва. Ва ўсіх аграгарадках Мазырскага раёна маецца спартыўная база, працуюць спецыялісты па фізічнай культуры і спорце.
З мэтаю рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па безбар’ерным асяроддзі жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб аддзелам фізічнай культуры, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
– праведзены Міжнародныя спартакіяды інвалідаў-калясачнікаў з удзелам каманд з Прыбалтыкі, Украіны, Расіі, абласных цэнтраў Рэспублікі Беларусь;
– створана безбар’ернае асяроддзе для інвалідаў-калясачнікаў ва ўстанове «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1», «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 2»;
– забяспечаны ўдзел каманды Мазырскага раёна ў абласных, рэспубліканскіх, міжнародных спаборніцтвах;
– удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню інвалідаў Рэспублікі Беларусь.
Для забеспячэння вучэбна-трэніровачнага працэсу, павышэння ўзроўню спартыўнага майстэрства навучэнцаў у Мазырскім раёне працуюць 9 спецыялізаваных спартыўных устаноў, філіял установы адукацыі «Гомельскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву». На базе філіялаў і аддзяленняў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ алімпійскага рэзерву займаюцца 4 687 юных спартсменаў, або 29,7% ад агульнай колькасці навучэнцаў устаноў адукацыі.
Вынікам работы кіраўніцтва і трэнерска-выкладчыцкага саставу спецыялізаваных спартыўных устаноў з’яўляецца тое, што спартсмены Мазырскага раёна станавіліся пераможцамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў.
Найлепшых вынікаў дасягнулі наступныя спартсмены:
• Гаража Дзяніс
• Рабчанка Дзмітрый
• Петрушэнка Раман
• Літвінчук Артур
• Пікуза Андрэй
Пашырэнне сеткі платных паслуг насельніцтву і арганізацыя камерцыйнай дзейнасці сродкамі фізічнай культуры і спорту накіраваны на задавальненне патрэб насельніцтва Мазырскага раёна ў сістэматычных занятках фізічнай культурай, умацаванне і захаванне здароўя, павышэнне працаздольнасці, паляпшэнне вольнага часу, больш эфектыўнае выкарыстанне спартыўных збудаванняў і іншых аб’ектаў аздараўленчага прызначэння, стварэнне дадатковых працоўных месцаў, павелічэнне аплаты працы спецыялістаў па фізічнай культуры і спорце і з’яўляюцца адной з асноўных мэт работы аддзела адукацыі, спорту і турызму.
Прыярытэтнымі задачамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама на 2016/2017 год з’яўляюцца:
– выкананне ў поўным аб’ёме даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў сферы фізічнай культуры і спорту;
– выкананне мерапрыемстваў Дзяржаўных праграм;
– забеспячэнне далейшага ўздыму масавасці фізкультурна-спартыўнага руху ў раёне праз прапаганду сацыяльных каштоўнасцей спорту, здаровага ладу жыцця;
– распрацоўка комплексу мер па садзейнічанні мадэрнізацыі матэрыяльнай базы, актывізацыі будаўніцтва новых аб’ектаў, абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы фізкультурна-спартыўных аб’ектаў;
– правядзенне капітальных і бягучых рамонтаў спартыўных аб’ектаў;
– забеспячэнне рамонту і рэканструкцыі замацаваных спартыўных пляцовак і лядовых каткоў;
– павышэнне ўзроўню прафесійнага майстэрства трэнерскага-выкладчыцкага саставу спецыялізаваных спартыўных устаноў;
– забеспячэнне матэрыяльнай падтрымкі адораных спартсменаў з дапамогай стыпендый Мазырскага райвыканкама;
– павышэнне якасці спартыўна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца па месцы жыхарства, з мэтай далучэння большай колькасці насельніцтва Мазырскага раёна да заняткаў фізічнай культурай і спортам.