Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
14 жніўня 2019

Зарплату медработнікам у Беларусі да 2025 года плануецца павысіць у два разы

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зарплату медыцынскім работнікам у Беларусі да 2025 года плануецца павысіць у два разы, што стане сур'ёзным стымулам для таго, каб урачы не ад'язджалі за мяжу. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік у інтэрв'ю праграме "Размова ў Прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА. Паводле слоў Уладзіміра Караніка, праблема ўцечкі кадраў існуе даўно, і з ёй сутыкаецца не толькі Беларусь, але і іншыя краіны, у прыватнасці Польшча. "Праблема існуе, мы працуем над яе вырашэннем. Даручэнне кіраўніка дзяржавы - да 2025 года павысіць зарплату медыцынскім работнікам у два разы. Гэта будзе сур'ёзным стымулам, каб урачы не ад'язджалі", - сказаў ён. Міністр заўважыў, што перамяшчэнне медыцынскіх кадраў у Еўропе і ва ўсім свеце - працэс, які не спыніць, ён будзе заўсёды. Разам з тым ёсць і адваротная тэндэнцыя, калі спецыялісты, якія выехалі, вяртаюцца. Уладзімір Каранік спыніўся і на пытанні стымулюючых даплат за высокатэхналагічныя метады лячэння. Раней іх (ад 2 да 2,5 акладу) атрымлівалі толькі ўрачы першай і вышэйшай катэгорый. Згодна з новым палажэннем даплаты прадугледжаны і ўрачам без катэгорыі або з другой катэгорыяй, але крыху ў меншым памеры.-0-
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/society/view/zarplatu-medrabotnikam-u-belarusi-da-2025-goda-planuetstsa-pavysits-u-dva-razy-80452-2019/

Да спіса навін