Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
2 ліпеня 2019

Саветы па развіцці прадпрымальніцтва ў рэгіёнах хочуць зрабіць больш эфектыўнымі

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саветы па развіцці прадпрымальніцтва ў рэгіёнах хочуць зрабіць больш эфектыўнымі і рэзультатыўнымі. Гэта прадугледжана праектам пастановы Савета Міністраў аб тыпавым палажэнні аб абласным (раённым) савеце па развіцці прадпрымальніцтва, які вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме, паведамляе БЕЛТА. У абгрунтаванні Мінэканомікі адзначаецца, што з-за адсутнасці адзінага парадку рэгулявання дзейнасці саветаў на заканадаўчым узроўні работа саветаў у ранейшым фармаце не дае магчымасці ім працаваць эфектыўна. Дзейнасць саветаў мае разрознены характар. Іх мэты і задачы, склады, рэгламент работы могуць істотна адрознівацца нават у межах адной вобласці. Не ва ўсіх палажэннях аб саветах абазначана, што задачамі павінен быць разгляд і вырашэнне праблемных пытанняў бізнесу. Аналагічная сітуацыя назіраецца ў пытаннях фарміравання складоў саветаў. У асобных абласцях практычна ўсе саветы ўзначальваюць прадстаўнікі бізнесу, у асобных - кіраўнікі або намеснікі кіраўнікоў выканкамаў. У некаторых саветах прадстаўнікі дзяржорганаў прадстаўлены ў пераважнай большасці (у адным з дзеючых саветаў з 11 членаў толькі адзін прадстаўляе бізнес). На думку распрацоўшчыкаў пастановы, саветы па развіцці прадпрымальніцтва павінны быць пастаянна дзеючым кансультацыйным і дарадчым органам пры старшыні абласнога (раённага) выканаўчага камітэта. Яны павінны стварацца для дыялогу бізнесу і дзяржорганаў, аператыўнага вырашэння праблем бізнесу. Каб урэгуляваць праблемныя пытанні, распрацавана тыпавое палажэнне аб саветах. Яно вызначае адзіныя мэты, задачы, рэгламент работы, правы членаў савета, парадак фарміравання яго складу. Старшынёй савета прапануецца вызначыць кіраўніка выканаўчага камітэта або яго намесніка, адказнага за развіццё эканомікі, намеснікам - прадстаўніка прыватнага бізнесу. З уступленнем у сілу праекта пастановы пры выканкамах будзе толькі адна дыялогавая пляцоўка - савет па развіцці прадпрымальніцтва і скасаваны грамадска-кансультатыўны савет па развіцці прадпрымальніцтва. У Мінэканомікі лічаць, што прыняцце пастановы дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць і рэзультатыўнасць работы саветаў па развіцці прадпрымальніцтва на лакальным узроўні, а таксама павысіць узровень адказнасці мясцовай улады за прыняцце рашэнняў, якія ўплываюць на ўмовы вядзення бізнесу ў рэгіёнах.-0-
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/society/view/savety-pa-razvitstsi-pradprymalnitstva-u-regienah-hochuts-zrabits-bolsh-efektyunymi-79382-2019/

Да спіса навін