Галоўная /
5 лістапада 2019
Рост ВУП Беларусі па выніках года чакаецца на ўзроўні 2,9 працэнта
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рост ВУП Беларусі па выніках 2019 года чакаецца на ўзроўні 2,9 працэнта. Такія даныя прыводзяцца ў Асноўных напрамках бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі Беларусі на 2020-2022 гады, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства фінансаў. "Па выніках 2019 года прагназуецца прырост аб'ёмаў рэальнага ВУП на 2,9 працэнта да ўзроўню папярэдняга года", - адзначаецца ў дакуменце. Зыходзячы з удакладненых на 2019 год Міністэрствам эканомікі макраэканамічных параметраў, праведзена ацэнка выканання бюджэту. Пры захаванні спрыяльнай знешнеэканамічнай кан'юнктуры і сярэднегадавой цаны на нафту на ўзроўні $65 за бараль даходы рэспубліканскага бюджэту павялічацца на Br0,7 млрд, якія ў адпаведнасці з законам аб рэспубліканскім бюджэце будуць накіраваны ў рэзервовы фонд Прэзідэнта. У цэлым рэспубліканскі бюджэт па расходах будзе выкананы ў межах зацверджаных законам аб бюджэце на 2019 год аб'ёмаў.-0-
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/economics/view/rost-vup-belarusi-pa-vynikah-goda-chakaetstsa-na-uzrouni-29-pratsenta-82711-2019/