Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
9 верасня 2019

Прэзідэнт Літвы выказаўся за палітычны дыялог з Беларуссю

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палітычны дыялог Літвы з Беларуссю пры ўсіх існуючых рознагалоссях паслужыць інтарэсам абедзвюх краін. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, паведамляе ТАСС. "Нельга не ўлічваць разыходжанні ў меркаваннях па атамнай электрастанцыі, якая будуецца ў Астраўцы, і па іншых пытаннях, але неабходна завязаць нармальныя кантакты", - сказаў Гітанас Наўседа. На яго думку, ігнараваць суседнюю краіну неразумна. "Ненармальна жыць, адгарадзіўшыся акопамі, і не заўважаць, што побач існуе сусед", - адзначыў прэзідэнт Літвы. Адносіны з Беларуссю, якія склаліся пры прэзідэнцтве Далі Грыбаўскайтэ, ён ахарактарызаваў як замарожаныя. "Не ведаю, ці будзе для нас карысна, калі такое становішча прадоўжыцца", - сказаў літоўскі лідар. Гітанас Наўседа заклікаў адмовіцца ад двайных падыходаў, якія практыкуюцца ў эканоміцы з аднаго боку, і ў палітыцы - з іншага. "У нас з Беларуссю эканамічныя, лагістычныя сувязі, немалыя літоўскія інвестыцыі ў Беларусі, але калі размова заходзіць пра палітычны дыялог, тады ўсе пачынаюць пераглядвацца і імкнуцца хутчэй адвярнуцца ўбок", - адзначыў ён. Літоўскі лідар лічыць, што трэба пачынаць з малога. "Пачнём асцярожна, пакрыху", - сказаў ён. Паводле яго слоў, многае таксама залежыць ад жадання Беларусі супрацоўнічаць.
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/politics/view/prezident-litvy-vykazausja-za-palitychny-dyjalog-z-belarussju-81091-2019/

Да спіса навін