Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
20 сакавіка 2020

Прафсаюзы ўзмоцняць кантроль за выкананнем гігіенічных норм на прадпрыемствах

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафсаюзы ўзмоцняць кантроль за выкананнем гігіенічных норм на прадпрыемствах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

 

"У сувязі з бягучай эпідэміялагічнай сітуацыяй важна, каб кожны чалавек усведамляў адказнасць перад сабой, сваімі блізкімі і калегамі і максімальна выконваў неабходныя правілы гігіены, - адзначылі ў прэс-службе ФПБ. - Павінны быць створаны ўсе неабходныя ўмовы, у тым ліку на працоўных месцах, дзе чалавек праводзіць большую частку дня. Таму прафсаюзы ўзмоцняць кантроль за выкананнем гігіенічных норм на прадпрыемствах для прафілактыкі каранавіруса".

 

Асаблівую ўвагу ўдзеляць таму, наколькі спраўна працуюць санітарна-бытавыя памяшканні і вентыляцыя, як праводзіцца апрацоўка працоўных месцаў і месцаў агульнага карыстання. Разам з наймальнікамі прапрацуюць пытанне аб карэкціроўцы рэжыму работы прадпрыемстваў і арганізацый, каб выключыць масавае скопішча людзей.

 

Галіновыя прафсаюзы пры неабходнасці акажуць дапамогу арганізацыям і прадпрыемствам у набыцці дэзынфіцыруючых і абеззаражвальных прэпаратаў. Цяпер праходзіць маніторынг забяспечанасці гэтымі сродкамі.

 

"Паколькі ў зоне рызыкі ў першую чаргу знаходзяцца людзі пажылога ўзросту, асаблівую ўвагу пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ўдзеляць пенсіянерам, ветэранам вайны і працы, - падкрэслілі ў прэс-службе. - Прафсаюзныя актывісты пастаянна будуць трымаць з імі сувязь і ў выпадку неабходнасці дапамогуць даставіць прадукты або медыкаменты, а таксама акажуць іншую неабходную дапамогу".

Да спіса навін