Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
13 жніўня 2019

Пашпарты гатоўнасці ўстаноў адукацыі да навучальнага года трэба падпісаць да 23 жніўня - Петрышэнка

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пашпарты гатоўнасці ўстаноў адукацыі, інтэрнатаў да новага навучальнага года неабходна падпісаць да 23 жніўня. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка на нарадзе ва ўрадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Стварэнне бяспечных, камфортных і здароўезберагальных умоў ва ўсіх ўстановах адукацыі, інтэрнатах - асноўная задача. Яна павінна быць цалкам вырашана перад пачаткам адукацыйнага працэсу і засяленнем. "Усе рамонтныя работы, абнаўленне абсталявання і падпісанне пашпартоў гатоўнасці ўстаноў адукацыі, інтэрнатаў да новага навучальнага года неабходна завяршыць да 23 жніўня", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер. Ён нагадаў аб даручэннях кіраўніка дзяржавы аб удасканаленні арганізацыі харчавання. Асаблівую ўвагу з іх улікам трэба ўдзяліць стану харчаблокаў і сталовых - яны павінны адпавядаць устаноўленым санітарным нормам і правілам. Органам дзяржсаннагляду трэба будзе ўважліва пракантраляваць гэтыя пытанні пры прыёмцы аб'ектаў, сказаў віцэ-прэм'ер. У час нарады абмяркоўвалася, як ідзе мадэрнізацыя харчаблокаў і сталовых, замена абсталявання, падбор персаналу, як вырашаюцца іншыя праблемныя пытанні. "Да пачатку навучальнага года павінны быць прыведзены ў парадак спартзалы, школьныя стадыёны, спартыўныя збудаванні, - прадоўжыў Ігар Петрышэнка, удакладніўшы, што яны заўсёды павінны быць у парадку, размова ідзе аб дааснашчэнні новым абсталяваннем. Адначасова віцэ-прэм'ер звярнуў увагу на неабходнасць аснашчэння школ спартыўным інвентаром і абсталяваннем, у тым ліку лыжным. "У абласцях і Мінску іх забяспечанасць застаецца недастатковай", - канстатаваў намеснік прэм'ер-міністра. У сувязі з гэтым на нарадзе разглядаліся меры, якія прымаюць мясцовыя ўлады, Мінадукацыі, для вырашэння задачы. Закраналася таксама пытанне вучэбнага кнігавыдання. Да 1 верасня Мінадукацыі неабходна завяршыць пачатае яшчэ ў 2015 годзе паэтапнае абнаўленне школьных падручнікаў. Да 1 жніўня ўбачыла свет толькі палавіна з запланаваных навучальных дапаможнікаў для школ, адзначыў Ігар Петрышэнка і пацікавіўся, як арганізавана работа па выданні і своечасовай дастаўцы падручнікаў у школы. Паводле аператыўнай інфармацыі, у новым навучальным годзе будзе працаваць 2951 установа дашкольнай адукацыі і 3003 - агульнай сярэдняй. Адкрыюць свае дзверы для навучэнцаў 127 прафесійных каледжаў, ліцэяў і 111 ССНУ, а таксама 47 і 83 установы, якія рэалізуюць праграмы прафтэх- і сярэдняй спецыяльнай адукацыі адпаведна. Студэнты будуць вучыцца ў 42 дзяржаўных і 9 прыватных ВНУ.-0-
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/society/view/pashparty-gatounastsi-ustanou-adukatsyi-da-navuchalnaga-goda-treba-padpisats-da-23-zhniunja-petryshenka-80426-2019/

Да спіса навін