Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
26 сакавіка 2020

Міністэрства аховы здароўя: у большасці пацыентаў з COVID-19 хвароба ідзе лёгка або бессімптомна

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Большасць выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі маюць лёгкі або бессімптомны ход хваробы, заявіла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Міністэрства аховы здароўя валодае абсалютна ўсёй інфармацыяй, якая на гэты час ёсць: і па колькасці абследаваных, і па колькасці выяўленых выпадкаў, і па стане здароўя кожнага з гэтых пацыентаў, - сказала Алена Богдан. - Асноўная маса пацыентаў, у якіх выяўлены COVID-19, маюць бессімптомны ход або абсалютна невыразнае клінічнае праяўленне рэспіраторнага характару".

Штодзень аналізуюцца запасы масак, засцерагальных касцюмаў, лекавых сродкаў. Прычым калі раней па лякарствах запас быў створаны на 3-4 месяцы, то на сёння па асноўных пазіцыях ён складае як мінімум 6 месяцаў.

"Сітуацыя з'яўляецца поўнасцю кантралюемай", - падкрэсліла намеснік міністра.

Таксама яна пракаменціравала інфармацыю агенцтва Bloomberg пра нібыта 22 выпадкі смерці ад каранавіруса ў Беларусі. "У нашых медыцынскіх установах ад інфекцыі COVID-19 на сёння ніхто не памёр. Заканамернае пытанне: якой крыніцай інфармацыі карыстаецца Bloomberg", - адзначыла яна.

Амерыканскае агенцтва Bloomberg сёння раніцай выдала фэйк аб смяротных выпадках ад каранавіруса ў Беларусі. Праз пару гадзін агенцтва заўважыла сваю памылку, але замест абвяржэння інфармацыі проста паправіла яе ў тым жа матэрыяле.

Да спіса навін