Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
1 лістапада 2019

Лукашэнка правёў ратацыю ў кіраўніцтве СК у абласцях і Мінску

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі праведзена ратацыя ў кіраўніцтве ўпраўленняў Следчага камітэта ў абласцях і горадзе Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакументы прыняты ў мэтах развіцця кадравага патэнцыялу следчых падраздзяленняў і рэалізацыі антыкарупцыйнай палітыкі ў краіне. Генерал-маёр юстыцыі Дзмітрый Канаплянік назначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці. Да гэтага часу ён займаў пасаду начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску. Сталічнае ўпраўленне ўзначаліць генерал-маёр юстыцыі Сяргей Паско, які вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці. На гэту пасаду назначаны палкоўнік юстыцыі Сяргей Удовікаў. Ратацыя праведзена і ў іншых рэгіянальных упраўленнях Следчага камітэта. Упраўленне па Віцебскай вобласці ўзначаліць генерал-маёр юстыцыі Павел Ігнатаў, які раней кіраваў упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці. Начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці назначаны генерал-маёр юстыцыі Андрэй Ліс, які да гэтага часу кіраваў упраўленнем па Магілёўскай вобласці. Генерал-маёр юстыцыі Уладзімір Шалухін назначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Раней ён узначальваў упраўленне па Віцебскай вобласці.-0-
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-praveu-ratatsyju-u-kiraunitstve-sk-u-ablastsjah-i-minsku-82604-2019/

Да спіса навін