Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
2 ліпеня 2019

Лукашэнка даручыў стварыць у Беларусі банк даных валанцёрскага руху

1 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на цырымоніі ўрачыстага закрыцця спартыўнага форуму, даручыў стварыць у Беларусі банк даных валанцёрскага руху, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў работу валанцёраў у час і напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў і той факт, што без іх дапамогі было б немагчыма стварыць цёплую, шчырую і добразычлівую атмасферу. "Я даручыў ураду і Адміністрацыі Прэзідэнта стварыць банк даных валанцёрскага руху і выкарыстоўваць для развіцця краіны вашы веды і таленты. Мы не можам страціць восем тыс. чалавек, якія два гады рыхтаваліся да гэтай падзеі. Якія навучыліся аказваць першую дапамогу і падтрымку, якія ведаюць шмат моў. Дзякуй вам вялікі!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0- 
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-daruchyu-stvaryts-u-belarusi-bank-danyh-valantserskaga-ruhu-79354-2019/

Да спіса навін