Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
8 ліпеня 2019

Качанава наведала РНПЦ "Маці і дзіця" і ўручыла падарункі маладым маці

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская акцыя "Белая Русь" - з любоўю да дзяцей" праходзіць у Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. У кожным рэгіёне краіны чыноўнікі, дэпутаты, кіраўнікі адміністрацый раёнаў, кіраўніцтва арганізацыйных структур "Белай Русі" віншуюць і ўручаюць падарункі маладым маці. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава сёння наведала РНПЦ "Маці і дзіця". Яна прызналася, што шчыра рада чарговы раз разам з прадстаўнікамі грамадскай арганізацыі "Белая Русь" павіншаваць жанчын, якія 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, нарадзілі дзіця, а некаторыя і двойню. Гэта радасная падзея супала з юбілейнай датай - 75-годдзем вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "Гэта свята не толькі для маці, якія нарадзілі для сябе шчасце. Гэта свята для ўсіх нас, таму што вельмі хочацца, каб нас, беларусаў, было як мага больш. Дзеці - гэта будучыня нашай краіны, гэта тое, дзеля чаго мы жывём на гэтай зямлі", - сказала Наталля Качанава. Дзяржава робіць усё магчымае, каб падтрымліваць маладыя сем'і і сем'і, якія выхоўваюць дзяцей, адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. У прыватнасці, эфектыўнай аказалася праграма сямейнага капіталу, таму яе плануецца прадоўжыць на бліжэйшыя пяць гадоў. Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Генадзь Давыдзька ўпэўнены, што нараджэнне дзіцяці - важнейшая падзея ў жыцці любой жанчыны. "Вы нарадзілі дзетак у цудоўнай краіне, у якой велізарная, шчаслівая будучыня. Мы ў гэта не проста верым, мы стараемся рабіць усё, каб так яно і было", - сказаў ён. Размаўляючы з маладымі маці, міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік пажадаў ім толькі планавых сустрэч з медработнікамі, не звязаных з праблемамі са здароўем. У Беларусі 3 ліпеня з'явіліся на свет 189 дзяцей. Дзве маці нарадзілі двойню. У Мінску ў Дзень Незалежнасці нарадзіліся 65 дзяцей: 36 хлопчыкаў і 29 дзяўчынак. Што датычыцца шматдзетных сем'яў, то іх становіцца больш. Калі пяць гадоў таму было 78 тыс. такіх сем'яў, то паводле апошніх даных - ужо больш за 110 тыс. У рэспубліканскім маштабе акцыя "Белая Русь" - з любоўю да дзяцей" праводзіцца з 2009 года. Ужо больш за 3 тыс. маці па ўсёй рэспубліцы атрымалі падарункі ў гонар святкавання Дня Незалежнасці.-0-
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/society/view/kachanava-navedala-rnpts-matsi-i-dzitsja-i-uruchyla-padarunki-maladym-matsi-79504-2019/

Да спіса навін