Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
1 лістапада 2019

Дарожная карта з Сусветным банкам у высокай ступені гатоўнасці - Турчын

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дарожная карта павышэння эфектыўнасці эканомікі, якая распрацоўваецца з Сусветным банкам, у высокай ступені гатоўнасці, паведаміў сёння журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын на "Кастрычніцкім эканамічным форуме", перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Яна ў высокай ступені гатоўнасці, - сказаў Аляксандр Турчын. - Гэта праграма для нас - не для Сусветнага банка, не для МВФ. Рэчы, якія там закладзены, мы на самай справе пачынаем ужо рэалізоўваць". Што датычыцца фінансавання дарожнай карты, то цяпер з Сусветным банкам абмяркоўваецца, пад якія раздзелы неабходна фінансаванне і ў якім аб'ёме. "Шэраг рэчаў не патрабуе вялікіх укладанняў", - удакладніў першы віцэ-прэм'ер. Адказваючы на ​​пытанне пра лёс праблемных прадпрыемстваў, ён расказаў, што іх падзяляюць на катэгорыі працуючых самастойна і тыя, якім патрэбна падтрымка. "Размова не ідзе аб новай дзяржаўнай падтрымцы, каб ва ўсіх было дакладнае і выразнае разуменне. Магчыма, недзе будзе рэструктурызацыя запазычанасці. Але ні пра якія выдзяленні новых грашовых сродкаў размовы няма", - падкрэсліў Аляксандр Турчын. Паводле яго ацэнкі, топ-100 вялікіх акцыянерных таварыстваў сёння працуюць устойліва, там выбудоўваецца сістэма карпаратыўнага кіравання. "З першай сотні я не бачу прадпрыемстваў, якія трэба закрываць", - сказаў ён. Што датычыцца сістэмы сацыяльнай падтрымкі, то на люты 2020 года намечана распрацоўка новага закона аб занятасці. "Пэўныя рашэнні мы паспрабуем імплементаваць у гэтым дакуменце, у тым ліку нашы прапановы па падтрымцы грамадзян, якія апынуліся ў складанай сітуацыі, звязанай з работай", - сказаў Аляксандр Турчын. Асноўная маса мерапрыемстваў дарожнай карты будзе рэалізавана даволі аператыўна, найбольш аддаленае па часе мерапрыемства - выхад на 100-працэнтную аплату паслуг па ацяпленні. "Паводле нашых падлікаў, гэта недзе 2026 год", - дадаў Аляксандр Турчын.-0-
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/economics/view/darozhnaja-karta-z-susvetnym-bankam-u-vysokaj-stupeni-gatounastsi-turchyn-82610-2019/

Да спіса навін