Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
8 ліпеня 2019

Аграрыі плануюць сабраць у гэтым годзе каля 7,6 млн т збожжа

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валавы збор збожжа ў бягучым годзе чакаецца на ўзроўні 7,6 млн т. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Таццяна Карбановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Паводле аператыўнай інфармацыі, чаканы валавы збор збожжа складзе прыкладна 7,6 млн т", - сказала прадстаўнік ведамства. Яна адзначыла, што ў вясенне-летні перыяд у бягучым годзе склаліся неспрыяльныя ўмовы для росту і развіцця сельскагаспадарчых культур. "Дэфіцыт ападкаў у спалучэнні з павышаным тэмпературным рэжымам выклікаў інтэнсіўную страту глебавай вільгаці, асабліва на поўдні краіны. А ў трэцяй дэкадзе чэрвеня прайшлі ліўні са шквалістым ветрам, што прывяло да частковага палягання і пашкоджання пасеваў у шэрагу рэгіёнаў краіны", - растлумачыла спецыяліст. Паводле даных Мінсельгасхарча, пасевы пацярпелі на 213 тыс. га. Пры гэтым плошча іх гібелі склала каля 70 тыс. га. У асноўным гэта азімыя збожжавыя (17,7 тыс. га) і яравыя збожжавыя (22,4 тыс. га). Як падкрэсліла Таццяна Карбановч, аграрыямі прымаюцца ўсе меры для таго, каб сітуацыя не пагоршылася і страты не паўплывалі на ўраджай. Так, на сёння перасеяна каля 20 тыс. га. Акрамя таго, пашкоджаныя пасевы ўбіраліся на сянаж. У выніку нарыхтавана больш за 200 тыс.т зернесенажу. Паводле слоў прадстаўніка ведамства, гэта работа прадаўжаецца. Таксама ў некаторых раёнах назіраецца пашкоджанне і гібель пасеваў плодаагароднінных культур, у прыватнасці, бульбы. "Але гэта зусім нязначныя плошчы, якія не ўплываюць на агульны аб'ём плануемага ўраджаю гэтых культур", - рэзюмавала Таццяна Карбановіч.-0-
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/economics/view/agraryi-planujuts-sabrats-u-getym-godze-kalja-76-mln-t-zbozhzha-79500-2019/

Да спіса навін