Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
9 верасня 2019

Афіцыйны Мінск аб абмене палоннымі паміж Расіяй і Украінай: вельмі значны крок, высакародная справа

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі па просьбе журналістаў пракаменціравалі праведзены маштабны абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай, паведамляе БЕЛТА. "Гэта вельмі значны крок, высакародная справа. Мы шчыра гэтаму рады, перш за ўсё па-чалавечы. Людзі вернуцца да сваіх родных і блізкіх - што можа быць важней?"- адзначыў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Анатоль Глаз. Ён канстатаваў, што гуманітарны працэс зрушыўся з мёртвага пункта, а бакі дасягнулі дамоўленасці аб абмене. "Мы лічым, што гэта вельмі станоўчыя зрухі, канкрэтнае дзеянне, выкананне важнага пункта мінскіх пагадненняў. І мы гэта горача вітаем", - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МЗС. "Так, гэта першы крок. Ён заўсёды даецца цяжка. Прэзідэнт Беларусі пастаянна падкрэсліваў неабходнасць шчырай зацікаўленасці ўсіх бакоў ва ўрэгуляванні сітуацыі. Разумеем, што сёння зрушыць працэс з мёртвага пункта можна толькі, калі пачынаць з малых крокаў. Мы спадзяёмся, што гэта пазітыўны рух прадоўжыцца і ў канчатковым выніку прывядзе да галоўнага рэзультату - міру! Беларусь рабіла і будзе рабіць для гэтага ўсё, што ад яе залежыць", - дадаў Анатоль Глаз.
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/politics/view/afitsyjny-minsk-ab-abmene-palonnymi-pamizh-rasijaj-i-ukrainaj-velmi-znachny-krok-vysakarodnaja-sprava-81074-2019/

Да спіса навін