Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
6 лістапада 2019

З малатка ў г. Гомелі прадаюцца ізаляваныя памяшканні

Аўкцыёны прызначаныя на 12 лістапада і на 29 лістапада 2019 года ў тым ліку са зніжэннем пачатковай цаны продажу на 50%
На аўкцыёне 12 лістапада 2019 года ў г. Гомелі, па вул. Хваёвая, 22-90 прадаецца ўбудавана - прыбудаванае памяшканне на 1-м паверсе 9-павярховага жылога дома плошчай 384,3 кв. м і памяшканне, размешчанае ў шматпавярховым жылым доме па вул. Астроўскага, 90-160 плошчай 137,2 кв. м.
Пачатковы кошт на гэтыя памяшканні зніжаны на 50% і складае 197,8 тыс. рублёў і 64,6 тыс. рублёў адпаведна.
29 лістапада 2019 года ў г. Гомелі можна набыць ізаляванае памяшканне па зав. Якуба Коласа, 63-58 плошчай 91,5 кв. м з пачатковай цаной продажу роўнай 33 тыс. рублёў.
Арганізатарам таргоў выступае КВУП «Гомельскі гарадскі інфармацыйны цэнтр».
Дакументы для ўдзелу ў аўкцыёнах прымаюцца па адрасе: г. Гомель, вул. Чырвонаармейская, 34а.
Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта або па тэлефоне арганізатара аўкцыёну: 8 (0232) 34-16-67.

Да спіса навін