Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
2 ліпеня 2019

Вольга Худзенка заваявала золата ў веславанні на байдарцы на ІІ Еўрапейскіх гульнях

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вольга Худзенка заваявала залаты медаль на ІІ Еўрапейскіх гульнях у веславанні на байдарцы на 500 м, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На вяслярным канале ў Заслаўі сёння з раніцы няпростыя ўмовы надвор'я: вецер і высокая хваля, але вопытная беларуска паспяхова справілася з гэтымі цяжкасцямі.
На старце заезду лідзіравала сербка Міліца Старавіч, якая пасля ужо 250 метраў уступіла лідзіруючыя пазіцыі беларусцы і алімпійскай чэмпіёнцы Дануце Козак з Венгрыі. Саперніца Вольгі Худзенка значна прыбавіла ў скорасці на фінішы, але ўступіла пераможцы. Вынік Вольгі Худзенка - 2 мін 03,929 сек, другое месца ў Дануты Козак - 2 мін 04,176 сек, а бронзавым прызёрам стала Эма Ёргенсэн з Даніі - 2 мін 04,989 сек.
У бягучым сезоне на дыстанцыі 500 м Вольга Худзенка выступала на этапе Кубка свету ў Познані, дзе заняла другое месца.
У першы дзень спаборніцтваў на вяслярным канале ў Заслаўі Вольга Худзенка разам з Марынай Літвінчук заваявала залатую ўзнагароду на дыстанцыі 500 м у байдарцы-двойцы.
На вяслярным канале ў Заслаўі сёння будуць разыграны яшчэ дзесяць камплектаў узнагарод.-0-

Да спіса навін