Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
28 лютага 2020

Гомельтранснафта Дружба" рыхтуецца да пастаўкі нафты праз магістраль Адэса-Броды

 Гомель /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Гомельтранснафта Дружба" рыхтуецца да паставак нафты з тэрыторыі Украіны па магістралі Адэса - Броды, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
Паводле даных спецыялістаў, нафтаправодная сістэма Беларусі гатова да транзіту вуглевадародаў з украінскага боку. Размова ідзе аб паступленні азербайджанскай нафты на Мазырскі НПЗ па нафтаправодзе Адэса - Броды.
Як паведамлялася раней, "Белнафтахім" дамовіўся з азербайджанскай нафтавай кампаніяй Socar аб пастаўцы 160 тыс. т нафты. Імпарт сыравіны ў Беларусь па нафтаправодзе Адэса - Броды чакаецца ў сакавіку.

Да спіса навін