Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
5 лістапада 2019

Завершаны агульнанацыянальны этап перапісу насельніцтва. Але да 6 лістапада пройдуць кантрольныя абыходы пасля перапісу

Завершаны агульнанацыянальны этап перапісу насельніцтва. Беларусы перапісваліся з 4 па 30 кастрычніка. Перапіс – 2019 адрозніваўся сваёй разнапланавасцю. Беларусь першая ў СНД правяла інтэрнэт-перапіс. Перапісчыкам адчынілі дзверы не толькі жыхары кватэр і дамоў, але і вялікія прадпрыемствы і арганізацыі. Асаблівасць таксама ў сельскагаспадарчым апытальніку, уключаным у перапіс упершыню. Сёння перапісчыкі адпачываюць. Але калі да вас у дзверы зноў пастукаюць, не хвалюйцеся. Да 6 лістапада пройдуць кантрольныя абыходы. Агульнанацыянальны этап перапісу насельніцтва завершаны. Аднак для ацэнкі якасці з 1 па 6 лістапада будуць праведзены кантрольныя абыходы кватэр і дамоў. Гэта свайго роду праверка работы перапісчыкаў: ці правільна людзі запаўнялі анкеты і якія памылкі рабілі. Перапісчыкі зададуць шэраг асноўных пытанняў жыхарам выпадкова адабраных 64 000 адрасоў. На гэты раз па адрасах пойдуць толькі супрацоўнікі Белстата, загадчыкі перапісных участкаў і іх памочнікі. Вядома, яны не будуць задаваць рэспандэнтам ўсе 49 пытанняў, а ўсяго каля 10-ці. Калі ж акажацца, што анкета запоўнена часткова, напрыклад, нехта назваў перапісчыку толькі прозвішча, імя і развітаўся, такому рэспандэнту яшчэ раз прапануюць адказаць на ўсе пытанні анкеты. Наведацца могуць і да тых, хто ўдзельнічаў у інтэрнэт-перапісе. Зараз усе чакаюць найважнейшага выніку кампаніі – адноўленую колькасць насельніцтва краіны.
У верасні 2020 г. Белстат апублікуе дадзеныя аб нацыянальным складзе насельніцтва, яго адукацыйным узроўні. А канчатковыя вынікі перапісу мы даведаемся ў ліпені 2021 г. Менавіта да гэтага часу завершыцца апрацоўка адказаў на апытальнік па сельскагаспадарчай дзейнасці. /Тэлеканал “Мазыр”/

Да спіса навін