Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
9 жніўня 2019

Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года шматдзетным сем’ям

У рамках падпраграмы «Сям’я і дзяцінства» рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016–2020 гады, зацверджанай рашэннем Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ад 25 лістапада 2016 г. № 142, установай «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мазырскага раёна» з 1 жніўня 2019 года пачаўся прыём дакументаў на выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей, на кожнага навучэнца, што вучыцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), у памеры 55,00 рублёў на адно дзіця.
За выплатай аднаразовай матэрыяльнай дапамогі неабходна звяртацца па адрасе: г. Мазыр, пл. Горкага, д. 7, каб. 2, тэл. 22-52-21, падаўшы наступныя дакументы:
1. Пашпарт.
2. Пасведчанне аб нараджэнні школьнікаў.
3. Даведкі са школы.
4. Пасведчанне шматдзетнай сям’і або даведку аб месцы жыхарства і складзе сям’і.
5. Выпіска з рахунку ААТ «АСБ Беларусбанк».

Да спіса навін