Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
5 верасня 2019

Узнагароды «тысячнікам»

У вядучай гаспадарцы Петрыкаўскага раёна ўзнагародзілі рэкардсменаў уборачнай кампаніі. Павіншаваць «тысячнікаў» на палі «Палессе–Аграінвест» прыехалі прадстаўнікі галаўнога прадпрыемства – Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.
У маладога хлопца Руслана Камышава ў гэтым сезоне – сапраўдны працоўны загар. Усё лета 19-гадовы жыхар Петрыкаўшчыны правёў у полі, працуючы памочнікам камбайнера. Гэта яго першая ўборачная кампанія.
А вось старэйшы партнёр Руслана – Уладзімір Мікалаевіч – на ўборцы працуе з 1976 года! Для вопытнага камбайнера рэкорды ў полі – звыклая справа: узнагароды «тысячнік» прымае часта. Пры гэтым, прызнаецца, з моладдзю сакрэтамі прафмайстэрства дзеліцца ахвотна.
Віншаванні тысячнікі «Палессе–Аграінвест» прымалі прама ў поле і ў экспрэс-рэжыме. Калі ідзе ўборка, на рахунку кожная сонечная хвіліна. Жніво ў сезоне 2019-га зацягнулася з-за дажджоў. Але план па нарыхтоўцы збожжа петрыкаўскія аграрыі не толькі выканалі, але і перавыканалі.
Добры вынік працы адзначаюць і прадстаўнікі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Петрыкаўскае сельгаспрадпрыемства пад сваё крыло нафтаперапрацоўшчыкі ўзялі амаль 15 гадоў таму. Пры падтрымцы нафтавікоў «Палессе–Аграінвест» здолела выйсці на новы якасны ўзровень.
За годную працу – адпаведныя ўзнагароды. Граматы, падзячныя лісты і падарункі ўручаны 11-ці працаўнікам палёў.
Ураджай збожжа для гэтай гаспадаркі – залог прыбытковасці працы шматлікіх уласных жывёлагадоўчых комплексаў. Шмат намаганняў будзе прыкладзена і ва ўборку кукурузы. На «царыцу палёў» у «Палессе–Аграінвест» таксама ўскладаюць вялікія надзеі. /Тэлеканал “Мазыр”/

Да спіса навін