Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
4 лістапада 2019

Ураджайны год Мазырскай агародніннай фабрыкі

Уборка агародніны ў раёне перайшла на завяршальную стадыю. Агароднінная фабрыка, напрыклад, ужо асвоіла практычна ўсе свае палі: засталося сабраць толькі пазнейшыя гатункі капусты. Разам з работнікамі гэтага сельгаспрадпрыемства працуюць тыя, хто захацеў папоўніць свой бюджэт, – студэнты і беспрацоўныя, зарэгістраваныя ў цэнтры занятасці. Нягледзячы на засушлівае лета, у гэтым годзе Мазырская агароднінная фабрыка з сезоннымі задачамі справілася.
Сучасная перасовачная сістэма паліву – выдатная дапамога для агароднікаў. Яна і своечасова праведзеныя агратэхнічныя мерапрыемствы дапамаглі большасць пазіцый ураджаю палепшыць у параўнанні з мінулым годам.
Капусты плануецца сабраць усяго 400 тон. А тая гародніна, якія ўжо прыбрана, адпраўлена ў спецыяльныя сховішчы. Яны прыведзены ў парадак і дазваляюць захаваць свежасць натуральнага тавару аж да вясны.
Гародніну новага ўраджаю ўжо можна купіць ва ўласнай гандлёвай сетцы фабрыкі. Яна налічвае больш за дзесяць кропак па горадзе і раёне. Цыбулю, моркву, буракі, капусту і бульбу ад мазырскіх вытворцаў таксама можна знайсці на сезонных сельскагаспадарчых кірмашах. /Тэлеканал “Мазыр”/

Да спіса навін