Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
5 лістапада 2019

Урачыстае пасвячэнне ў прафесію. Пажаданне маладым медыкам

Урачыстае мерапрыемства для маладых спецыялістаў аховы здароўя праходзіць у медкаледжы адзін раз на год. На яго запрашаюць учарашніх навучэнцаў і студэнтаў, якія сёння горда носяць званні медсясцёр, лабарантаў, фельчараў, акушэраў і, вядома ж, урачоў. Медкаледж для ўшанавання спецыялістаў, якія толькі прыйшлі на першыя працоўныя месцы, выбіраюць не выпадкова. Бо менавіта тут рыхтуюць медперсанал сярэдняга звяна для ўсяго рэгіёна. У гэтым годзе рады аховы здароўя Мазыршчыны папоўнілі 32 выпускнікі медкаледжа. Абсалютная большасць у прафесію прыйшла свядома, як гавораць, па закліку сэрца. Або выконваючы дзіцячую мару. На свабодныя вакансіі прыйшлі і 50 урачоў розных спецыяльнасцяў. За кожным з іх у першы год працы замацоўваецца настаўнік з ліку вопытных калег, які будзе дапамагаць у прафесійным станаўленні. А пакуль, стоячы на сцэне Мазырскага медыцынскага каледжа, медыкі агучылі клятву. Яе асноўныя пастулаты: выконваць свой доўг, працаваць у імя здароўя людзей і не станавіцца абыякавымі. /Тэлеканал “Мазыр”/

Да спіса навін