Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
9 верасня 2019

«Уладар сяла – 2019»

Сям’я Яраш прадставіць Мазырскі раён на абласным конкурсе «Уладар сяла – 2019». Пераможцы раённага этапа жывуць у Крынічанскім сельскім савеце.
«Уладара сяла» Гомельскай вобласці выберуць ужо ў верасні. Гонар Мазырскага раёна ў конкурсе будзе абараняць сям’я Яраш. Прадстаўнікі Крынічанскага сельскага савета атрымалі перамогу на раённым этапе і сёння актыўна рыхтуюцца да спаборніцтваў. Нагадаем, рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект “Уладар сяла”, арганізатарам якога традыцыйна з’яўляецца Беларускі рэспубліканскі Савет моладзі, аб’ядноўвае сотні маладых сем’яў па ўсёй краіне. Праект накіраваны на павышэнне ролі і значэння сям’і як найважнейшага сацыяльнага інстытута грамадства. Рэалізуецца ён штогод з мэтай як умацавання сямейных традыцый, прапаганды гістарычных і культурных каштоўнасцяў, традыцый беларускай вёскі, так і далучэння моладзі на сяле да здаровага ладу жыцця. За ганаровае званне «Уладар сяла – 2019» будуць змагацца пераможцы раённых этапаў – самыя актыўныя маладыя сем’і. Усе яны жывуць у сельскай мясцовасці, вядуць падсобную гаспадарку і гадуюць дзяцей.

Да спіса навін