Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
9 жніўня 2019

Стартавала прыёмка ўстаноў адукацыі

Усе летнія канікулы адукацыйныя ўстановы Мазырскага раёна вялі інтэнсіўную падрыхтоўку да новага навучальнага года. Па традыцыі, у жніўні школы і дзіцячыя сады з інспекцыяй наведваюць міжведамасныя камісіі.
Да пачатку чарговага навучальнага года яшчэ каля трох тыдняў, але класы гарадской гімназіі ўжо гатовы прыняць сваіх вучняў. У верасні іх колькасць павялічыцца адразу на 50: за кошт далучаных першага і пятага класаў. Што да самой установы, тут усё лета фарбавалі сцены, мянялі парты, падбіралі яркія фарбы для інтэр’еру навучальных класаў і спальняў. У адным з кабінетаў малодшага блока, дзякуючы падтрымцы бацькоў і спонсараў, з’явілася інтэрактыўная дошка. Усё з той жа дапамогай, а таксама на выдзеленыя бюджэтныя сродкі адбылася замена пластыкавых вокнаў.
Інтэнсіўную падрыхтоўку да навучальнага года і асенне-зімовага ацяпляльнага перыяду вялі ва ўсіх адукацыйных установах Мазырскага раёна. З сённяшняга дня, строга па графіку, адміністрацыя і педагогі школ і дзіцячых садоў трымаюць экзамен перад міжведамаснымі камісіямі. Іх працуе дзве – у горадзе і на раёне. У складзе кожнай – прадстаўнікі сферы адукацыі, занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, энерганагляду, пажарнай службы. Усе спецыялісты дадуць экспертную ацэнку гатоўнасці адукацыйных устаноў па розных крытэрыях. Затым будзе акрэслены час на ліквідацыю недапрацовак. І ўжо ў канцы жніўня вынікі прыёмкі падвядуць на апаратнай нарадзе ў райвыканкаме і на педагагічнай канферэнцыі. /Тэлеканал “Мазыр”/

Да спіса навін