Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
4 лістапада 2019

Што неабходна ведаць пры наведванні пагранічнай паласы

Мазырскі пагранічны атрад нагадвае патрабаванні, абавязковыя для грамадзян, якія маюць намер наведаць пагранічную паласу.
1 студзеня 2019 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь № 168-З «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі».
Названым нарматыўным прававым актам унесены змены ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2008 года «Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь».
Так, органам пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь прадастаўлена права вызначаць месцы ўезду (ўваходу) у пагранічную паласу, часовага знаходжання ў пагранічнай паласе і выезду (выйсця) з пагранічнай паласы, а ў тых выпадках, дзе пагранічная паласа размешчана за мяжой інжынерных збудаванняў і загарод, органы пагранічнай службы маюць права дадаткова вызначаць час уезду (уваходу) у пагранічную паласу і час выезду (выхаду) з пагранічнай паласы.
Асобы абавязаны не пазней як за гадзіну да моманту наведвання пагранічнай паласы вусна інфармаваць блiжэйшы орган пагранічнай службы або яго падраздзяленне пра месца, час і характар гаспадарчай i iншай дзейнасцi, запланаванай паблізу дзяржаўнай мяжы.
Невыкананне названых вышэй патрабаванняў цягне прыцягненне грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і канфіскацыі пропуску ў пагранічную паласу ў парадку, устаноўленым заканадаўствам. Санкцыя артыкула прадугледжвае папярэджанне з дэпартацыяй або без дэпартацыі або накладанне штрафу ў памеры да пяцідзесяці базавых велічынь з дэпартацыяй або без дэпартацыі.
Больш падрабязную інфармацыю пра месцы для наведвання пагранічнай паласы, іх апісанні і геаграфічных каардынатах вы зможаце атрымаць, перайшоўшы па спасылцы: https://gpk.gov.by/pogranichnaya-zona/date-maps/mozyr, або патэлефанаваўшы па нумары: 8 ( 0236) 21-79-45.
Захаванне гэтых правілаў дазволіць пазбегнуць непрыемнасцяў з заканадаўствам.

Да спіса навін