Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
5 лістапада 2019

Сады «Зары». Калі прыкласці дадатковыя намаганні восенню, яблыневы сад «аддзячыць» добрым ураджаем летам

Актыўны працоўны працэс сёння можна назіраць і ў яблыневым садзе, які размешчаны ў Махнавіцкім аддзяленні саўгаса-камбіната “Зара”. На плошчы ў 76 гектараў расце 125 тысяч дрэў. Іх круглы год песцяць мясцовыя садоўнікі. Вырошчваюць тут больш за дзесяць гатункаў яблыкаў, якія потым рэалізуюцца ва ўласнай гандлёвай сетцы прадпрыемства. Зараз ураджай 2019-га года практычна сабраны, але праца кіпіць, як і павінна быць позняй восенню на аб’екце сельскай гаспадаркі. Настаў час дадатковага клопату пра дрэвы: спецыялісты падкормліваюць іх, падразаюць галінкі, прыбіраюць апалае лісце, займаюцца пабелкай ствалоў. Яблыні, як і многія пладовыя культуры, да зімовых умоў цалкам прыстасаваныя. Але руплівыя гаспадары, а менавіта такія працуюць у «Зары», ведаюць: калі прыкласці дадатковыя намаганні зараз, яблыневы сад «аддзячыць» добрым ураджаем летам. /Тэлеканал “Мазыр”/

Да спіса навін