Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
8 жніўня 2019

Рэканструкцыя гарадскога басейна набліжаецца да завяршэння

Увосень 2019-га мазыране адкрыюць плавальны сезон у абноўленым гарадскім басейне. Маштабныя работы па яго мадэрнізацыі і рэканструкцыі доўжацца з 2017 года. І праводзіліся яны ў некалькі этапаў. Спачатку рыхтавалася праектна-каштарысная дакументацыя. Потым – чарга непасрэдна будаўнічых работ: уцяпляўся фасад, мяняліся вокны, часткова правялі замену даху. Вялікія сілы і сродкі былі затрачаны на камунікацыі – сістэмы ачысткі вады, унутраную каналізацыю, тэхналагічныя трубаправоды. У гэтым годзе перайшлі да ўнутранага аздаблення вялікай і малой чаш басейна, раздзявалак і іншых памяшканняў. Сродкі на рамонт басейна мазыране збіралі, як гаворыцца, усім светам, падчас раённых суботнікаў. Значныя сумы на рэканструкцыю выдзяляліся таксама з унутранага бюджэту і рэзервовага фонду Мазырскага райвыканкама і аблвыканкама. Для многіх мазыран басейн стаў дарогай у прафесійны спорт. Неаднаразова нашы плыўцы ўваходзілі ў склад Нацыянальнай зборнай Беларусі. Да запланаванага адкрыцця гэтай спартыўнай установы, можна сказаць, пайшоў адваротны адлік. І яе другі дзень нараджэння стане сапраўдным святам для тысяч жыхароў горада. /Тэлеканал “Мазыр”/

Да спіса навін