Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
11 верасня 2019

Асенняя гульня “Што? Дзе? Калі?”

Гульня клуба «Што? Дзе? Калі?» Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода сёлета завяршае праграму святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да прафесійнага свята – Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. 7 гадоў запар інтэлектуалы НПЗ збіраюцца разам менавіта ў гэтыя дні. Знаўцы сабраліся пасля 3-месячнага перапынку. Праўда, гэтае лета не прайшло для клуба дарма. Каманда Мазырскага нафтаперапрацоўчага ў чэрвені атрымала перамогу ў Кубку “Белхімпрафсаюза па інтэлектуальных гульнях”. Гэты турнір аб’яднаў інтэлектуалаў горназдабываючай і нафтахімічнай галін з усёй Беларусі.
У асенняй гульні клуба ўдзел прынялі 14 каманд. Пытанне – і хвіліна на абмеркаванне. Гарачыя спрэчкі знаўцаў, халодны розум і інтуіцыя капітана – і нараджаецца ісціна. /Тэлеканал “Мазыр”/

Да спіса навін