Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
26 сакавіка 2020

Міністэрства аховы здароўя адкрыла дабрачынны рахунак для дапамогі медустановам на фоне каранавіруса

Міністэрства аховы здароўя адкрыла дабрачынны рахунак для дапамогі медустановам на фоне каранавіруса, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Разліковы рахунак у беларускіх рублях: BY29AKBB36429000000800000000 у ААТ «АСБ Беларусбанк» БІК: AKBBBY2X УНП: 190263723
Разліковы рахунак у еўра: BY93AKBB36429000003150000000 ў ААТ «АСБ Беларусбанк» БІК: AKBBBY2X УНП: 190263723
У прэс-службе адзначылі, што Міністэрства аховы здароўя ў гэтыя дні атрымлівае шмат зваротаў ад фізічных і юрыдычных асоб, а таксама ІП з ініцыятывай аказання бязвыплатнай дапамогі. У ведамстве прынялі рашэнне адкрыць дабрачынны рахунак для правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў і садзейнічання ахове здароўя насельніцтва.
Сродкі, якія паступілі на рахунак, будуць размяркоўваць у адпаведнасці з патрэбай канкрэтных устаноў аховы здароўя.
«Мы вітаем падтрымку грамадства і зможам выкарыстоўваць дабрачынную дапамогу для закупкі абсталявання для лабараторнай дыягностыкі COVID-19, дыягнастычных набораў, ахоўных сродкаў, лекавых прэпаратаў, а таксама на аказанне дапамогі хворым», - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя. /«Жыццё Палесся»/

Да спіса навін