Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
6 верасня 2019

Месячнік па бяспецы

У Мазыры прайшоў месячнік па бяспецы ў абласцях лесанарыхтоўкі і дрэваапрацоўкі. Мабільныя групы, у складзе якіх спецыялісты аховы працы, МНС, госэнергагазнадзора, прамнадзора, санстанцыі праверылі прыватныя і дзяржпрадпрыемства, якія звязаны з лесам. Праверкі сумясцілі з прафілактычнай работай. Да 10 верасня ўключна праводзіцца комплексны Адзіны рэспубліканскі Дзень бяспекі.
У Мазырскім раёне больш за 50 прадпрыемстваў, як дзяржаўных, так і прыватных, якія спецыялізуюцца на дрэваапрацоўцы. Гэта адна з самых траўманебяспечных галін, другое месца пасля прамысловасці. У рамках тэматычнага месячніка мабільныя групы ў сваёй рабоце акцэнт зрабілі на прадпрыемствах, якія працуюць з драўнінай. Комплексную праверку праводзілі спецыялісты па ахове працы, супрацоўнікі МНС, госэнергагазнадзора, прамнадзора, санстанцыі. У гэтым годзе ў раёне на адным з прыватных прадпрыемстваў, якія займаюцца дрэваапрацоўкай, адбыўся няшчасны выпадак са смяротным зыходам.
Найбольш частыя парушэнні, якія выявілі мабільныя групы ў рамках рэйдаў, – гэта няспраўнасць абсталявання, невыкананне тэхнікі бяспекі, адсутнасць першасных сродкаў пажаратушэння або заблакіраваны доступ да іх. Таксама банальная небяспечная безгаспадарчасць – пілавінне суседнічае з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, а гэта верагоднасць узнікнення пажару. Спецыялісты адзначаюць заканамернасць: узровень аховы працы залежыць ад фінансавага дабрабыту прадпрыемства і ад таго, наколькі адказна ставіцца кіраўніцтва да бяспекі сваіх работнікаў.
Дрэваапрацоўка, прамысловасць, сельская гаспадарку, будаўніцтва. НЗ на вытворчасці адбываюцца пастаянна. Парушэнне элементарных правілаў бяспекі, халатнасць і грэбаванне, а яшчэ рускае «можа пранясе», разлік на тое, што ўсё будзе добра. Але ўсё не так добра. У гэтым годзе ў Мазырскім раёне ўжо адбыліся 4 няшчасныя выпадкі з цяжкімі наступствамі і 2, якія скончыліся трагічна. Прычына большасці здарэнняў – неасцярожнасць і невыкананне правіл і нормаў па ахове працы. Па выніках рэйдаў спецыялісты вынеслі прадпрыемствам рэкамендацыі, якія кіраўнікі павінны не проста прыняць да ведама, а выканаць. Бо гэта рэкамендацыі, як захаваць здароўе і жыццё работнікам. /Тэлеканал “Мазыр”/

Да спіса навін